Кардыф Сіці | ||||
---|---|---|---|---|
Мянушкі | Блакітныя птушкі (англ.: The Bluebirds) | |||
Заснаваны | 1899 пад назвай Riverside A.F.C. | |||
Горад | ||||
Стадыён |
Кардыф Сіці, Кардыф Умяшчальнасць: 26828 |
|||
Уладальнік | Вінсент Тан[d] | |||
Прэзідэнт | Мехмет Дальман[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Чэмпіёншып | |||
2022/23 | 21 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
«Кардыф Сіці» (англ.: Cardiff City) — валійскі футбольны клуб з горада Кардыф, які выступае ў Чэмпіёншыпе. Свае хатнія гульні клуб праводзіць на стадыёне «Кардыф Сіці», на які клуб пераехаў у 2009 годзе са стадыёна «Нініян Парк».
Клуб быў заснаваны як футбольны клуб «Рыверсайд» у 1899 годзе і з’яўляецца адзіным клубам з-за межаў Англіі, які атрымліваў перамогу ў розыгрышы Кубка Англіі, калі які атрымалі перамогу ў спаборніцтве ў 1927 годзе. Клуб атрымаў перамогу ў Чэмпіянаце Футбольнай лігі ў сезоне 2012/13, атрымаўшы, такім чынам, правы на ўдзел у вышэйшым дывізіёне Англіі. Аднак, па выніках першага ж сезона 2013/14 у Прэм’ер-лізе «Кардыф Сіці» зноў выбыў у Чэмпіянат Футбольнай лігі. У сезоне 2018/19 зноў выступаў у Прэм’ер-лізе.
У 2012 годзе «Кардыф Сіці» быў рэбрэндзінгаваны малайзійскім уладальнікам клуба, Вінсентам Танам. Гэтае дзеянне ўключала змену традыцыйных колераў клуба і эмблемы.
Футбольны клуб «Рыверсайд» быў утвораны ў 1899 годзе як спроба ўтрымаць ігракоў крыкетнага клуба разам у форме падчас зімовых месяцаў. У свой першы сезон клуб гуляў таварыскія матчы супраць мясцовых каманд на іх пляцоўках, але ў 1900 годзе яны далучыліся да Кардыфскай рэгіянальнай лігі, свайго першага спаборніцтва. У 1905 годзе Кардыф атрымаў статус горада ад караля Эдуарда VII, і ў выніку клуб у гонар гэтай падзеі клуб зрабіў запыт на змену сваёй назвы на «Кардыф Сіці», але просьба была адхілена, бо клуб не гуляў на досыць высокім узроўні. Дзеля прасоўвання новага назова клуб далучыўся да Аматарскай лігі Паўднёвага Уэльса ў 1907 годзе, а ў наступным годзе клуб атрымаў дазвол на змяненне назвы клуба на «Кардыф Сіці».
Цікавасць да клубу пачала павялічвацца на працягу гэтага часу, але «Кардыф Сіці» быў вымушаны адмовіцца ад магчымасці далучыцца да зноў утворанай Паўднёвай Лігі Другога дывізіёна, бо не меў сродкаў на валоданне сваёй пляцоўцы Сафія Граўнд. На працягу наступных двух гадоў у Кардыф віталі многія вядучыя клубы Вялікабрытаніі, у тым ліку «Мідлсбра», «Брысталь Сіці» і «Крыстал Пэлас». Матчы з гэтымі супернікамі праводзіліся на розных пляцоўках у Кардыфе і ў бліжэйшых гарадох. Клуб, у рэшце рэшт, пераехаў на свой новы стадыён, Нініян Парк, у 1910 годзе. На наступны год клуб зрабіў сваё першае падпісанне, набыўшы Джэка Эванса ў іншага ўэльскага клуба, «Кумпрак».
Маючы сваю пляцоўку «Кардыф Сіці» далучыўся да Паўднёвай лігі другога дывізіёну, акрамя таго ж, фундатар клубу, Бартлі Уілсан, здолеў запрасіць у клуб вядомага на той час іграка і трэнера Дэйві Мак-Дугала, які стаў гуляючым трэнерам. Свой першы матч у лізе клуб правёў супраць «Астан Вілы», але атрымаў паражэнне з лікам 1:2. Адзіны гол у складзе гульцой з Кардыфу забіў Джэк Эванс. Першы сезон клуб скончыў на выніковым 4-м месцы. «Кардыф Сіці» працягваў гуляць у дывізіёне на працягу наступнага дзесяцігоддзя, акрамя тых часоў, калі ліга была прыпынена ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны[2].
Самым паспяховым перыядам гісторыі клуба лічацца 1920-я гады, калі «Кардыф Сіці» скончыў сезон да другім месцы пасля «Хадэрсфілд Таўн» ў 1924 годзе ў старой футбольнай лізе першага дывізіёна, а затым клуб двойчы дахадзіў да фіналу Кубка Англіі, гуляючы спачатку ў 1925 годзе супраць «Шэфілд Юнайтэд», а потым у 1927 годзе супраць «Арсенала». У фінале супраць «Арсенала» «Кардыф Сіці» стаў першай камандай, якая перамагла ў Кубку Англіі, пры гэтым базуючыся не ў Англіі, перамогшы «кананіраў» з лікам 1:0. Фінал быў таксама адметны, паколькі гэта быў першы трансляваны па ўсёй краіне матч на BBC Radio. «Кардыф Сіці» і «Суонсі Сіці» з’яўляюцца адзінымі валійскімі футбольнымі клубамі, які гуляюць на самым высокім узроўні англійскага футбола.