Мінск-2 | |
---|---|
Заснаваны | 2005 |
Расфарміраваны | студзень 2015 |
Горад | Мінск, Беларусь |
Стадыён | Штучнае поле ФК «Мінск» |
Галоўны трэнер | Віталь Тараканаў |
Чэмпіянат | Першая ліга |
2014 | 13 месца |
Мінск-2 — другая каманда беларускага футбольнага клуба «Мінск», існавала ў 2005—2014 гадах (з перапынкам).
Каманда была ўпершыню створана ў 2005 годзе, пасля выхаду мінскай «Змены» (у будучым клуб «Мінск») у Першую лігу чэмпіянату Беларусі, і пачала гуляць у Другой лізе. Спачатку называлася «Змена-2», а калі «Змена» стала «Мінскам», то адпаведна другая каманда атрымала назву «Змена». З 2007 — «Мінск-2».
У 2009 годзе «Мінск» трапіў у Вышэйшую лігу і змог выстаўляць рэзервістаў у турнір дублёраў, таму «Мінск-2» спыніў выступленні ў Другой лізе.
З 2012 года другая каманда мінчан зноў стала гуляць ў трэцім беларускім дывізіёне. Заняўшы па выніках сезону 5 месца, «Мінск-2» атрымаў месца ў Першай лізе замест спыніўшага існаванне гомельскага ДБК.
Сезон 2013 каманда скончыла на 14 месцы ў Першай лізе. Пры гэтым захавалася асноўная мэта — падрыхтоўка моладзі для асноўнай каманды.
У сезоне 2014 у складзе «Мінска-2» у якасці гуляючага трэнера стаў выступаць шматгадовы капітан «Мінска» Андрэй Разін. Каманда скончыла сезон на 13 месцы. Пры гэтым, увосень 2014 стала з'яўляцца інфармацыя аб магчымым спыненні выступлення каманды ў Першай лізе[1].
У студзені 2015 года было вырашана, што з-за фінансавых цяжкасцяў «Мінск» не будзе выстаўляць сваю другую каманду ў сезоне 2015[2].
Сезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2005 | Другая (Д3) | 11 | 26 | 5 | 5 | 16 | 33–64 | 20 | |
2006 | Другая (Д3) | 13 | 32 | 6 | 9 | 17 | 36–68 | 27 | |
2007 | Другая (Д3) | 16 | 30 | 3 | 5 | 22 | 12–60 | 14 | |
2008 | Другая (Д3) | 11 | 30 | 9 | 9 | 12 | 44–33 | 36 | |
2012 | Другая (Д3) | 5 | 36 | 21 | 5 | 10 | 60–33 | 68 | Атрыманне месца ў Першай лізе |
2013 | Першая (Д2) | 14 | 30 | 7 | 5 | 18 | 32–49 | 26 | |
2014 | Першая (Д2) | 13 | 30 | 9 | 6 | 15 | 41–45 | 33 |