ФК Смаргонь

Смаргонь
ФК Смаргонь.gif
Поўная назва ДУФКіС «Футбольны клуб „Смаргонь“»
Заснаваны 1987
Горад Смаргонь, Беларусь
Стадыён «Юнацтва»
Умяшчальнасць: 2650
Дырэктар Павел Люцько
Галоўны трэнер Ігар Слесарчук
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2023 11 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Смаргонь» — беларускі футбольны клуб з горада Смаргонь, заснаваны ў 1987 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Першая каманда ў Смаргоні пабачыла свет у 1978 годзе. Прафесійны футбольны клуб пад назвай «Станкабудаўнік» быў заснаваны ў 1987 годзе.

У чэмпіянатах Беларусі каманда ўдзельнічала ў 1992—1994 гадах, але паказвала дрэнныя вынікі. У выніку ў 1994 годзе «Смаргонь» перайшла ў чэмпіянат вобласці. У 1998 годзе клуб вярнуўся ў чэмпіянат краіны, а ў 2002 годзе выйшаў у Першую лігу. У 2003—2005 гадах «Смаргонь» тройчы заставалася ў адным кроку ад выхаду ў Вышэйшую лігу.

У 2006 годзе каманда пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева заняла другое месца і выйшла ў Вышэйшую лігу. У 2007—2009 гадах «Смаргонь» гуляла ў Вышэйшай лізе, дзе найлепшым вынікам стала восьмае месца ў 2008 годзе. У 2009 годзе «Смаргонь» заняла апошняе месца і вярнулася ў Першую лігу. Але і там смаргонцы апынуліся ў ніжняй палове турнірнай табліцы.

Сітуацыя выправілася ў 2013 годзе. «Смаргонь» папоўніла склад шэрагам вопытных ігракоў, якія дапамаглі клубу заняць шостае месца. Адзін з іх, Сяргей Крот, стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У сезоне 2014 пасля правальнага старту каманда стала трывала набіраць ачкі. У другой палове сезона «Смаргонь» актыўна ўмяшалася ў барацьбу за трэцяе месца, але ў выніку не здолела падвінуць адтуль «Віцебск» і скончыла сезон на чацвёртым радку. У 2015 годзе «Смаргонь» стала пятай. У сезоне 2016 амаль поўнасцю абнавіўся склад каманды, і «Смаргонь» спачатку апынулася ў ніжняй палове табліцы, але пазней сітуацыя выправілася, і сезон смаргонцы зноў скончылі на пятым месцы.

У пачатку 2017 года замест Мікалая Рындзюка галоўным трэнерам каманды стаў яго былы памочнік Аляксей Дварэцкі. Пасля перамог у першых двух турах вынікі «Смаргоні» рэзка пагоршыліся, і першую палову чэмпіянату каманда скончыла на апошнім месцы. Аднак, палепшыўшы вынікі ў другой палове сезона, «Смаргонь» выйшла з зоны вылету. Тым не менш, толькі ў апошнім туры каманда забяспечыла захаванне месца ў Першай лізе, заняўшы выніковае 13-е месца.

Сезон 2018 «Смаргонь» пачала пад кіраўніцтвам новага трэнера Мікалая Гергеля. Пасля добрага старту каманда пазней апусцілася ў ніжнюю частку табліцы. У жніўні Гергель быў звольнены, і трэнерам зноў стаў Аляксей Дварэцкі. Каманда скончыла сезон на 11-м месцы з 15.

Пачатак сезона 2019 для «Смаргоні» атрымаўся няўдалым — каманда пацярпела шэсць паражэнняў у першых шасці турах, пасля чаго быў звольнены Аляксей Дварэцкі, а трэнерам быў прызначаны Павел Раднёнак. Вынікі пасля гэтага трохі палепшыліся, улетку быў значна зменены склад каманды, аднак пазней каманда ізноў стала цярпець паражэнні, у выніку скончыла сезон на перадапошнім 14-м месцы, пасля чаго Павел Раднёнак пакінуў пасаду.

У 2020 годзе «Смаргонь» узначаліў Вячаслаў Герашчанка, каманда ўзмацнілася добрымі выканаўцамі. У выніку атрымалася паказаць добры вынік, «Смаргонь» некаторы час ішла ў лідарах і ўзначальвала табліцу Першай лігі, але пазней шэраг няўдач адкінуў каманду з першых радкоў. Тым не менш, клуб завяршыў сезон на шостым месцы.

У пачатку 2021 года клуб атрымаў прапанову заняць месца ў Вышэйшай лізе, якое стала вакантным пасля адмовы «Гарадзеі» ад выступленняў. Паспяхова прайшоўшы працэдуру ліцэнзавання, «Смаргонь» у сезоне 2021 далучылася да элітнага дівізіёна. Аднак, хутка сабраная каманда не здолела стварыць канкурэнцыю іншым клубам, і «Смаргонь» разам з рэчыцкім «Спадарожнікам» апынулася ў канцы табліцы. У ліпені «Спадарожнік» зняўся з турніру, а «Смаргонь» добра падмацавалася і выдала неблагі адрэзак, але пазней зноў пайшлі паражэнні. У верасні Герашчанка быў адпраўлены ў адстаўку, камандай стаў кіраваць яго памочнік Уладзіслаў Дукса разам з маладым расійскім спецыялістам Антонам Міхашонкам, аднак пад іх кіраўніцтвам смаргонская каманда пацярпела два разгромныя паражэнні, пасля чаго новым трэнерам стаў Ігар Трухаў. Аднак і ён не здолеў выправіць сітуацыю, хутка «Смаргонь» пазбавілася шанцаў застацца ў Вышэйшай лізе і фінішавала на 15-м месцы.

У сезоне 2022 «Смаргонь» значна абнавіла склад, але здолела запрасіць шэраг вопытных ігракоў і лічылася адным з магчымых фаварытаў. Старт чэмпіянату атрымаўся няўпэўненым, каманда ішла ў сярэдзіне табліцы, аднак пасля серыя з 9 перамог запар узняла каманду на першы радок табліцы. Далейшыя страты ачкоў не перашкодзілі за чатыры туры да фінішу гарантаваць вяртанне ў Вышэйшую лігу. Пасля гэтага «Смаргонь» прапусціла наперад «Нафтан» і заняла выніковае другое месца.

У 2023 годзе «Смаргонь» знаходзілася ў ніжняй палове табліцы Вышэйшай лігі, аднак выбыванне ёй не пагражала з-за таго, што іншыя клубы атрымалі вялікія ачковыя штрафы. У выніку каманда скончыла сезон на 11-м месцы з 15.

Папярэднія назвы

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1987—1993: «Станкабудаўнік»
  • 1993: «Камунальнік»
  • з 1993: «Смаргонь»

Цяперашні склад

[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2024 года[1].

Паз. Імя Нар.
1 Беларусь Бр Іван Навічкоў (у арэндзе з «Віцебска») 2003
12 Беларусь Бр Максім Азарко 2002
16 Беларусь Бр Антон Велясюк 2003
3 Камерун Аб Крысціян Інтсоен 1999
4 Беларусь Аб Аляксей Шалашнікаў (у арэндзе з «Нёмана») 2002
5 Кот-д’Івуар Аб Абдул Азіз Турэ 2002
9 Беларусь Аб Арцём Глацько 2004
72 Казахстан Аб Мікаэль Аскараў 2002
2 Кот-д’Івуар ПА Махамед Бамба 2005
6 Беларусь ПА Павел Селязнёў 2000
7 Беларусь ПА Альберт Капыціч 2002
15 Беларусь ПА Артур Кузьміч (у арэндзе з «Мінска») 2003
Паз. Імя Нар.
17 Беларусь ПА Мацвей Дукса (у арэндзе з «Дынама» Брэст) 2003
22 Беларусь ПА Альберт Міхайлаў 2002
25 Беларусь ПА Андрэй Леўкавец 1996
27 Беларусь ПА Максім Гаявы 2002
30 Беларусь ПА Віталь Ліхцін 1995
71 Беларусь ПА Арцём Станкевіч 2005
78 Беларусь ПА Артур Цішко 1996
89 Гвінея ПА Ямуса Камара 2000
10 Беларусь Нап Кірыл Леановіч 1998
11 Беларусь Нап Уладзіслаў Далідовіч 2004
19 Кот-д’Івуар Нап Раян Гіберо 2004
23 Беларусь Нап Павел Горбач 2000

Ігракі ў арэндзе

[правіць | правіць зыходнік]
Паз. Імя Нар.
Беларусь Аб Максім Аўгусціновіч (у «Астраўцы» да снежня 2024 года) 2003
Беларусь Аб Вадзім Дак (у «Астраўцы» да снежня 2024 года) 2003

Трэнерскі штаб

[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Другая (Д2) 16 15 3 1 11 13–34 7 1/16 фіналу
1992/93 Другая (Д2) 16 30 4 5 21 17–70 13 1/16 фіналу Вылет у Трэцюю лігу
1993/94 Трэцяя (Д3) 17 34 4 9 21 27–80 17
4 сезоны на аматарскім узроўні (Д4)
1998 Другая — А (Д3) 12 26 6 6 14 26–51 24
1999 Другая — А (Д3) 5 24 11 8 5 35–23 41
2000 Другая — А (Д3) 4 22 10 5 7 28–23 25 1/16 фіналу Выхад у фінальны раўнд
Другая (Д3) 4 14[A] 5 3 6 14–17 18
2001 Другая (Д3) 2 34 25 4 5 63–16 79 1/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2002 Першая (Д2) 14 30 8 5 17 21–36 29 1/32 фіналу
2003 Першая (Д2) 3 30 17 7 6 47–20 58 1/16 фіналу
2004 Першая (Д2) 3 30 14 11 5 49–21 53 1/32 фіналу
2005 Першая (Д2) 3 30 15 9 6 57–35 54 1/16 фіналу
2006 Першая (Д2) 2 26 16 7 3 57–27 55 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2007 Вышэйшая (Д1) 10 26 6 8 12 15–29 26 1/16 фіналу
2008 Вышэйшая (Д1) 8 30 10 9 11 26–39 39 1/8 фіналу
2009 Вышэйшая (Д1) 14 26 2 9 15 17–46 15 1/16 фіналу Вылет у Першую лігу
2010 Першая (Д2) 12 30 8 8 14 33–43 32 1/16 фіналу
2011 Першая (Д2) 11 30 9 7 14 32–45 34 1/16 фіналу
2012 Першая (Д2) 10 28 7 10 11 23–32 31 1/16 фіналу
2013 Першая (Д2) 6 30 13 7 10 45–35 46 1/8 фіналу
2014 Першая (Д2) 4 30 13 7 10 42–32 46 1/16 фіналу
2015 Першая (Д2) 5 30 15 8 7 60–41 53 1/8 фіналу
2016 Першая (Д2) 5 26 10 8 8 40–39 38 1/8 фіналу
2017 Першая (Д2) 13 30 6 11 13 34–50 29 1/16 фіналу
2018 Першая (Д2) 11 28 6 10 12 19–44 28 1/16 фіналу
2019 Першая (Д2) 14 28 4 6 18 27–63 18 1/16 фіналу
2020 Першая (Д2) 6 26 10 6 10 29–26 36 1/32 фіналу Атрыманне месца ў Вышэйшай лізе
2021 Вышэйшая (Д1) 15 30 4 9 17 26–66 21 1/16 фіналу Вылет у Першую лігу
2022 Першая (Д2) 2 24 16 4 4 46–27 52 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2023 Вышэйшая (Д1) 11 28 7 3 18 28–59 24 1/16 фіналу
  1. Уключаючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда.

Галоўныя трэнеры

[правіць | правіць зыходнік]
  1. От "Динамо" до "Витебска": заявки клубов высшей лиги сезона-2024 (руск.). football.by (16 сакавіка 2024). Праверана 18 сакавіка 2024.