ФК Фулхэм

Фулхэм
Fulham FC.png
Поўная назва Fulham Football Club
Мянушкі Дачнікі, Белыя
(The Cottagers, The Whites)
Заснаваны 1879
Горад Лондан, Англія
Стадыён Крэйвен Котэдж
Умяшчальнасць: 25 700
Уладальнік Шагід Хан[d]
Прэзідэнт Шагід Хан[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2022/23 10 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Фу́лхэм» (англ.: Fulham F.C.) — англійскі футбольны клуб з Лондана. Названы па імені лонданскага раёна Фулхэм, які размяшчаецца ў паўднёва-захадняй частцы Лондана. Клуб быў заснаваны ў 1879 годзе.

Клуб правёў 29 сезонаў у вышэйшым дывізіёне англійскага футбола, большасць з якіх прыпадае на 1960-я і 2000-я гады. Апошнія поспехі звязаны са старшынёй клуба Махамедам аль-Фаедам, пасля таго, як клуб падняўся з чацвёртага дывізіёна ў 1990-х гадах. «Фулхэм» ніколі не перамагаў у нацыянальных і міжнародных спаборніцтвах, але ўдзельнічаў у двух фіналах. У 1975 годзе клуб аспрэчваў перамогу ў фінале Кубка Англіі адзіны раз у сваёй гісторыі, атрымаўшы паражэнне з лікам 2:0 ад «Вест Хэм Юнайтэд». У 2010 годзе «Фулхэм» дасягнуў фіналу Лігі Еўропы, але там атрымаў паражэнне ад іспанскага клуба «Атлетыка» з Мадрыда з лікам 2:1 у дадатковы час[1].

За клуб у розныя часы выступалі вядомыя ігракі, як Джоні Хейнс, Джордж Коэн, Бобі Робсан, Родні Марш і Элан Малеры. Свае хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Крэйвен Котэдж», які размяшчаецца на беразе ракі Тэмзы. Пляцоўка з’яўляецца хатняй арэнай клуба з 1896 года. Трэнеровачная база клуба знаходзіцца побач з Матспурскім паркам, дзе таксама размяшчаецца і клубная акадэмія.

Канец XIX стагоддзя

[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку сваёй гісторыі «Фулхэм», як многія іншыя каманды тых гадоў, быў вымушаны здымаць для гульняў чужыя палі, бо не мог забяспечыць сябе ўласным стадыёнам. Свая арэна, якая атрымала назву «Крэйвен Котэдж», з’явілася ў клуба ў 1894 годзе, аднак як паўнавартасны стадыён яна была дабудавана толькі да 1896 года. У тым жа 1896 годзе «дачнікі» (мянушка клуба сярод заўзятараў) атрымалі статус прафесійнай каманды і пачалі выступаць у другім дывізіёне Лонданскай лігі. У наступным сезоне клуб заявіў пра сябе ўжо ў спаборніцтвах Паўднёвай лігі.

Першым сур’ёзным поспехам клуба прынята лічыць трапленне «Фулхэма» ў паўфінал Кубка Англіі ў сезоне 1907/08. Паступова каманда перабралася з Трэцяга ў Другой дывізіён, а потым здолела выйсці ў першы. На працягу першай паловы XX стагоддзя «Фулхэм» не дасягаў якіх-небудзь вышынь, застаючыся тыповым серадняком, часта змагаючыся за выжыванне. На працягу 1950-х і 1960-х гадоў у складзе «дачнікаў» рэгулярна з’яўляліся таленавітыя ігракі, як Джоні Хейнс, сэр Бобі Робсан, Элан Малеры і многія іншыя. Аднак у Першым дывізіёне (вышэйшай англійскай лізе на той момант), які пасля стаў Прэм’ер-лігай, «Фулхэм» выступаў не вельмі ўдала, застаючыся ў сярэдзіне табліцы і перыядычна вылятаючы з эліты.

У канцы 1960-х гадах у клуба пачаўся заняпад. У 1968 годзе «Фулхэм» пакінуў эліту англійскага футбола на доўгія 33 гады. На працягу гэтага перыяду «дачнікі» вагаліся паміж другім і трэцім дывізіёнамі, часам трапляючы ў кубкавыя спаборніцтвы. У 1975 годзе клуб дабіўся найвышэйшага дасягнення ў сваёй кубкавай гісторыі: «дачнікі» дайшлі да фіналу Кубка Англіі, дзе прайгралі «Вест Хэму Юнайтэд» з лікам 2:0.

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Славакія Бр Марак Радак 1996
2 Нідэрланды Аб Кені Тэтэ 1995
3 Нігерыя Аб Калвін Бэсі 1999
4 Англія Аб Тасін Адарабіёя 1997
6 Англія ПА Гарысан Рыд 1995
7 Мексіка Нап Рауль Хіменес 1991
8 Уэльс ПА Гары Уілсан 1997
9 Албанія Нап Арманда Броя 2001
10 Шатландыя ПА Том Кэрні (капітан) 1990
11 Іспанія Нап Адама Траарэ 1996
12 Сенегал Аб Фадэ Бало-Турэ 1997
13 Злучаныя Штаты Амерыкі Аб Тым Рым 1987
Паз. Імя Нар.
14 Ямайка Нап Бобі Дэкардова-Рыд 1993
17 Германія Бр Бернд Лена 1992
18 Бразілія ПА Андрэас Перэйра 1996
19 Бразілія Нап Радрыгу Муніз 2001
20 Бразілія Нап Віліян 1988
21 Бельгія Аб Цімаці Кастань 1995
22 Нігерыя ПА Алекс Івобі 1996
23 Германія Бр Штэвен Бенда 1998
26 Партугалія ПА Жуан Пальінья 1995
28 Сербія ПА Саша Лукіч 1996
31 Францыя Аб Іса Дыяп 1997
33 Злучаныя Штаты Амерыкі Аб Энтані Робінсан 1997