ФК Хваля Пінск

Хваля Пінск
ФК Хваля Пінск.gif
Поўная назва ДСУ «Футбольны клуб "Хваля-Пінск"»
Заснаваны 1987
Горад Пінск, Беларусь
Стадыён «Хваля»
Умяшчальнасць: 3100
Дырэктар Кірыл Майсяйчук
Галоўны трэнер Сяргей Ясковіч
Чэмпіянат Першая ліга
2023 8 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Хваля» — беларускі футбольны клуб з горада Пінск, заснаваны ў 1987 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Сезон 2013 «Хваля» пачала выдатна, атрымаўшы на старце 5 перамог запар. Пасля першага круга каманда ішла на чацвёртым месцы. Але ў другім крузе вынікі пайшлі на спад. Каманда выдала дзесяціматчавую серыю без перамог. Нягледзячы на тое, што серыя была перарвана ў апошнім туры перамогай над «Віцебскам» (1:0), «Хваля» скончыла сезон толькі на 12-м месцы, што стала найгоршым вынікам з 2006 года.

Перад пачаткам сезона 2014 «Хваля» страціла сваіх лідараў, замест якіх у каманду вярнуўся шэраг вопытных гульцоў-пінчан, таксама ў каманду прыйшлі маладыя ігракі з іншых клубаў. У выніку, каманда з самага пачатку турніру апынулася ў канцы табліцы, доўгі час «Хваля» змагалася за выжыванне (Першую лігу ў сезоне 2014 пакідаў адзін клуб) са «Слонімам». Цяжкім ударам для пінчукоў стала смерць брамніка Мікалая Адамца ў верасні 2014 года. У кастрычніку 2014 года, пасля ўдалай серыі «Слоніма», «Хваля» замацавалася на апошнім радку і ўжо за некалькі тураў да канца страціла шанцы застацца ў другім дывізіёне.

У сезоне 2015 «Хвалю» прадстаўлялі ў асноўным уласныя выхаванцы. Камандзе ставілася задача вярнуцца ў Першую лігу, але гульня ў чэмпіянаце ішла не найлепшым чынам — пінчукі саступілі сваім асноўным канкурэнтам. У ліпені 2015 года Вадзіма Бяленку на трэнерскім мастку замяніў Сяргей Шульжык, аднак ён не здолеў выправіць сітуацыю. Толькі ў канцы турніру каманда стала рэгулярна атрымоўваць перамогі, аднак гэта не выратавала яе ад пятага месца і непападання нават у фінальны этап.

Перад сезонам 2016 камандзе была пастаўлена мэта вярнуцца ў Першую лігу. «Хваля» была яўным фаварытам чэмпіянату і ў выніку ўпэўнена атрымала перамогу ў Другой лізе, забяспечыўшы першае месца за некалькі тураў да фінішу.

Пасля выхаду ў Першую лігу каманда захавала асноўных ігракоў, да якіх далучыўся шэраг навабранцаў з вопытам выступлення ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2017 каманда амаль адразу замацавалася ў цэнтры табліцы, у выніку скончыла сезон на сёмым месцы.

Сезон 2018 атрымаўся для «Хвалі» няўдалым, каманда хутка апынулася ў ніжняй частцы табліцы. У ліпені Сяргей Шульжык падаў у адстаўку, аднак пры новым трэнеры Віталі Кірылку сітуацыя не змянілася, і каманда скончыла сезон на 13-м месцы з 15.

У пачатку 2019 года каманду ўзначаліў Алег Кароль, які прывёў шмат ігракоў са свайго былога клуба, «Слоніма-2017». Каманда ставіла мэты заняць месца ў верхняй палове табліцы, спачатку «Хваля» ішла ў сярэдзіне табліцы, але хутка шэраг няўдач адкінуў яе бліжэй да зоны вылету. У верасні Кароль пакінуў каманду, на яго месца быў прызначаны Вадзім Бяленка, аднак істотна гэта сітуацыю не выправіла, пінская каманда скончыла сезон на 12-м месцы.

У 2020 годзе каманду папоўніла шмат ігракоў з вопытам выступу ў Вышэйшай лізе. Большую частку сезона «Хваля» знходзілася ў сярэдзіне табліцы і, нягледзячы на няўдалы фініш турніру (ніводнай перамогі ў васьмі апошніх матчах), заняла выніковае дзявятае месца.

У пачатку 2021 года новым галоўным трэнерам стаў пінчанін Сяргей Ясковіч, які перад гэтым паспяхова ўзначальваў дзяржынскі «Арсенал». Каманда працягвала ўзмацоўвацца вопытнымі ігракамі, што прынесла плён — «Хваля» хутка замацавалася ў верхняй палове табліцы і часам прэтэндавала на прызавыя месцы. Толькі па выніках апошняга тура пінская каманда страціла шанцы на выхад у Вышэйшую лігу, фінішаваўшы чацвёртай. У сезоне 2022 «Хваля» лічылася адным з фаварытаў і добра пачала, але пасля пайшлі няўдачы. Нягледзячы на шэраг перамог над канкурэнтамі, паражэнні працягваліся, і неўзабаве пінская каманда апусцілася ў сярэдзіну табліцы. «Хваля» яшчэ магла змагацца за выхад у Вышэйшую лігу, але няўдалы фініш пакінуў каманду на сёмым месцы. У сезоне 2023 «Хваля» пераважна знаходзілася ў сярэдзіне табліцы і скончыла чэмпіянат на восьмым месцы з 17.

Папярэднія назвы

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1987—1996: «Камунальнік»
  • 1997—2005: «Пінск-900»
  • з 2006: «Хваля»

Цяперашні склад

[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Паз. Імя Нар.
1 Беларусь Бр Аляксей Калтыгін 2000
16 Беларусь Бр Руслан Бялоў 2005
2 Беларусь Аб Данііл Пракапчук 2000
4 Беларусь Аб Арцём Белаус (у арэндзе з «Дынама» Мінск) 2006
8 Беларусь Аб Ягор Бажко 2006
18 Беларусь Аб Аляксей Петрусевіч 1996
91 Беларусь Аб Сямён Лазарчык 2000
6 Беларусь ПА Арцём Самуйлік (у арэндзе з «Дынама» Мінск) 2006
7 Беларусь ПА Кірыл Кавалевіч 2004
11 Беларусь ПА Данііл Ткачык 2002
Паз. Імя Нар.
14 Беларусь ПА Аляксей Страйчук 2004
15 Беларусь ПА Віталь Кібук (капітан) 1989
17 Беларусь ПА Кірыл Палхоўскі 2002
19 Расія ПА Аляксандр Пузач 1995
20 Беларусь ПА Раман Цярлецкі 2004
21 Беларусь ПА Уладзіслаў Сырыська 1997
22 Беларусь ПА Аляксандр Булычоў 1999
9 Беларусь Нап Дзяніс Кляпач 2005
67 Беларусь Нап Уладзіслаў Чабатар 2001
96 Расія Нап Уладзіслаў Мызгін 1996

Ігракі ў арэндзе

[правіць | правіць зыходнік]
Паз. Імя Нар.
Беларусь ПА Ілья Сушчынскі (у «Стэнлесе» да снежня 2024 года) 2005

Трэнерскі штаб

[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Другая (Д2) 3 15 8 4 3 20–13 20 1/32 фіналу
1992/93 Другая (Д2) 5 30 15 4 11 52–40 34 Чвэрцьфінал
1993/94 Другая (Д2) 3 28 17 6 5 58–21 40 1/8 фіналу
1994/95 Другая (Д2) 3 30 16 8 6 45–26 40 1/16 фіналу
1995 Другая (Д2) 2 14 9 2 3 22–13 29 1/16 фіналу
Пераходныя матчы[A] 2 1 0 1 2–3 3
1996 Другая (Д2) 5 24 10 8 6 40–19 38 1/16 фіналу
1997 Другая (Д2) 8 30 12 8 10 43–36 44 1/16 фіналу
1998 Першая (Д2) 3 30 17 8 5 54–22 59 1/16 фіналу Змена назваў ліг
1999 Першая (Д2) 15 30 6 8 16 33–50 26 1/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2000 Другая — Б (Д3) 6 16 5 4 7 17–24 19 1/16 фіналу
2001 Другая (Д3) 7 34 17 3 14 61–37 54 1/16 фіналу
2002 Другая (Д3) 2 24 16 4 4 50–22 52 1/32 фіналу Выхад у Першую лігу
2003 Першая (Д2) 16 30 5 4 21 28–59 19 1/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2004 Другая (Д3) 4 24 15 5 4 62–25 50 1/16 фіналу
2005 Другая (Д3) 2 26 21 4 1 57–16 67 1/32 фіналу Выхад у Першую лігу
2006 Першая (Д2) 8 26 10 4 12 47–48 34 1/16 фіналу
2007 Першая (Д2) 7 26 11 6 9 34–38 39 1/16 фіналу
2008 Першая (Д2) 4 26 15 3 8 39–25 48 1/8 фіналу
2009 Першая (Д2) 2 26 16 3 7 52–31 51 1/16 фіналу
2010 Першая (Д2) 10 30 11 2 17 31–48 35 1/8 фіналу
2011 Першая (Д2) 7 30 13 6 11 52–38 45 1/16 фіналу
2012 Першая (Д2) 8 28 8 10 10 24–45 34 1/8 фіналу
2013 Першая (Д2) 12 30 11 6 13 30–41 39 1/16 фіналу
2014 Першая (Д2) 16 30 4 8 18 26–62 20 1/16 фіналу Вылет у Другую лігу
2015 Другая — Б (Д3) 5 18 9 5 4 43–18 32 1/16 фіналу
Матчы за 9 месца[B] 9 2 2 0 0 6–1
2016 Другая (Д3) 1 24 19 3 2 87–40 60 1/16 фіналу Выхад у Першую лігу
2017 Першая (Д2) 7 30 13 4 13 48–48 43 1/16 фіналу
2018 Першая (Д2) 13 28 6 7 15 23–49 25 1/16 фіналу
2019 Першая (Д2) 12 28 5 6 17 29–49 21 1/16 фіналу
2020 Першая (Д2) 9 26 6 7 13 41–52 27 1/16 фіналу
2021 Першая (Д2) 4 33 16 8 9 49–39 56 1/16 фіналу
2022 Першая (Д2) 7 24 10 6 8 44–35 36 1/16 фіналу
2023 Першая (Д2) 8 32 12 7 13 41–49 43 1/16 фіналу
  1. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць клуба «Шыннік» (Бабруйск), перадапошняй каманды Першай лігі 1995.
  2. Стыкавыя матчы супраць клуба «Тарпеда» (Магілёў), які заняў 5 месца ў групе А (2:1, 4:0).

Галоўныя трэнеры

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Основной состав (руск.). Афіцыйны сайт «Хвалі». Праверана 9 красавіка 2024.