Фам Ван Донг | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
в’етн.: Phạm Văn Đồng | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Тон Дык Тханг Нгуен Хыу Тхо Чыёнг Цінь |
||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Фам Хунг | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Ха Шы Мін Тон Дык Тханг |
||||||
Папярэднік | Ха Шы Мін | ||||||
Пераемнік | пасада скасавана | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 сакавіка 1906[1][2][…] |
||||||
Смерць |
29 красавіка 2000[1][2][…] (94 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фам Ван Донг (в’етн.: Phạm Văn Đồng; 1 чэрвеня 1906, правінцыя Куангнам, Французскі Індакітай — 29 красавіка 2000, Ханой, В’етнам) — в’етнамскі дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр В’етнама (1955—1987).
Нарадзіўся 1 чэрвеня 1906 года ў правінцыі Куангнам Французскага Індакітая (цяпер В’етнам).
Вучыўся ў Ханойскім універсітэце. З[1925 года — член Таварыства рэвалюцыйнай моладзі В’етнама, з 1929 года — член яго ЦК. У 1929 годзе арыштаваны французскімі ўладамі, у 1930 годзе ў турме далучыўся да Камуністычнай партыі Індакітая (КПІК, з 1951 — Партыя працоўных В’етнама, ППВ; з 1976 — Камуністычная партыя В’етнама, КПВ).
У 1941—1945 гадах удзельнічаў ва ўзброенай антыяпонскай барацьбе. З 1945 года — міністр фінансаў Часовага ўрада Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам (ДРВ), з 1946 года — надзвычайны прадстаўнік КПІК у Паўднёвым В’етнаме. З 1951 года — член Палітбюро ЦК ППВ—КПВ.
У 1949—1954 гадах — намеснік Прэм’ер-міністра Дэмакратычнай Рэспубліка В’етнам Ха Шы Міна, у 1955—1961 гадах — міністр замежных спраў ДРВ. З 1955 года — прэм’ер-міністр ДРВ, пасля аб’яднання краіны (1976) — Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам. У 1986 годзе падаў у адстаўку з усіх партыйных, у 1987 годзе — з дзяржаўных пасад.
Памёр 29 красавіка 2000 года ў Ханоі.