Феадосій I Вялікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лац.: Flavius Theodosius лац.: Flavius Theodosius Augustus | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Валент | ||||||
Пераемнік | Ганорый (Заходняя Рымская імперыя) Аркадзій (Усходняя Рымская імперыя) |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
11 студзеня 347
|
||||||
Смерць |
17 студзеня 395 (48 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дынастыя Феадосія[d] і Дынастыя Валентыніяна[d][4] | ||||||
Імя пры нараджэнні | лац.: Theodosius | ||||||
Бацька | Флавій Феадосій[d][5] | ||||||
Маці | Ферманцыя[d] | ||||||
Жонка | Элія Флацыла[d] і Гала[d][6][2] | ||||||
Дзеці | Гала Плацыдзія, Ганорый[7], Флавій Аркадзій[8], Пульхерыя[d] і Gratianus[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Феадо́сій I Вялі́кі (Флавій Феадосій; лац.: Flavius Theodosius, Theodosius Magnus, грэч. Θεοδόσιος, 11 студзеня 347 — 17 студзеня 395) — апошні імператар адзінай Рымскай імперыі.
У 379 годзе атрымаў уладу над ўсходняй часткай Рымскай імперыі як суправіцель імператара Грацыяна, у 394 годзе стаў кіраваць усёй Рымскай імперыяй аднаасобна. Пасля яго смерці ў 395 імперыя канчаткова падзялілася на Заходнюю частку і Усходнюю (Візантыя). Феадосій выбраў і зацвердзіў законам Нікейскую формулу хрысціянства (чым спыніў панаванне арыянства) у якасці адзінай дзяржаўнай рэлігіі імперыі. Ён стаў праследаваць (без жорсткіх рэпрэсій) іншыя рэлігійныя плыні ў хрысціянстве (ерасі) і забараніў язычніцкія культы, у выніку чаго пасля 393 года спынілася святкаванне Алімпійскіх гульняў. Дзейнасць імператара Феадосія вызначыла кірунак рэлігійнага развіцця Еўропы, за што ён атрымаў ад хрысціянскіх пісьменнікаў эпітэт Вялікі.