Федэральны Урад Германіі (ням.: die Bundesregierung) складаецца з Федэральнага канцлера і федэральных міністраў. Ён дзейнічае на аснове артыкулаў 62 — 69 Асноўнага закона. Федэральны канцлер вызначае асноўныя кірункі палітыкі.
Канцлер выбіраецца Бундэстагам па прапанове Прэзідэнта. Міністры прызначаюцца і звальняюцца Прэзідэнтам па рэкамендацыі Канцлера. Перад уступленнем на пасаду Канцлер і міністры прыносяць клятву перад парламентам.
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
З 28 кастрычніка 2009 Федэральны Урад ФРГ складаецца з членаў ХДС, ХСС і СвДП. Усе міністры, за выключэннем Філіпа Рослера, з’яўляюцца членамі Бундэстага.