Фелікс Баўмгартнер | |
---|---|
ням.: Felix Baumgartner | |
![]() | |
Пліта пашаны ў Вене на вуліцы пераможцаў з аўтографам Фелікса Баўмгартнера |
|
Род дзейнасці | Скайдайвер |
Дата нараджэння | 20 красавіка 1969 (55 гадоў) |
Месца нараджэння | Зальцбург |
Грамадзянства |
![]() |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | Афіцыйны сайт (англ.) |
![]() |
Фелікс Баўмгартнер (ням.: Felix Baumgartner; нар. 20 красавіка 1969 года, Зальцбург) — аўстрыйскі парашутыст, бейсджампер. Атрымаў вядомасць дзякуючы надзвычайна небяспечным трукам.
Служыў у аўстрыйскай арміі, дзе займаўся скачкамі з парашутам[1].
У 1999 годзе ён усталяваў сусветны рэкорд, здзейсніўшы самы высокі скачок з парашутам з будынка — з вежы Петронас у Куала-Лумпур, Малайзія[2]. 31 ліпеня 2003 Баўмгартнер стаў першым чалавекам, які пераляцеў праз увесь Ла-Манш з дапамогай адмыслова зробленага для гэтага выпадку крыла з вугляроднага валакна[3].
Баўмгартнер таксама ўсталяваў сусветны рэкорд па самым нізкім скачку ў бейсджампінгу, калі скокнуў з вышыні 29 метраў (95 футаў) з рукі статуі Хрыста-Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра[4].
Ён стаў першым чалавекам, які здзейсніў скачок з завершанага віядука Міё ў Францыі 27 чэрвеня 2004 года, і першым чалавекам, які скокнуў з будынка Turning Torso (Мальмё, Швецыя) 18 жніўня 2006 г[5].
12 снежня 2007 года ён стаў першым чалавекам, які скокнуў з 90-га паверха (вышыня каля 390 метраў або 1280 футаў) самага высокага пабудаванага на той момант будынка ў свеце — Тайбэй 101 (Тайбэй, Тайвань)[6].