Фелікс Лабіс | |
---|---|
фр.: Félix Labisse | |
Імя пры нараджэнні | фр.: Félix Louis Victor Léon Joseph Labisse[3][4] |
Дата нараджэння | 9 сакавіка 1905[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 студзеня 1982[5][3][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, сцэнарыст, дызайнер, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | ілюстратар[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фелікс Лабіс (9 сакавіка 1905, Марш’ен — 27 студзеня 1982, Нёі-сюр-Сен) — французска-бельгійскі жывапісец, тэатральны мастак, ілюстратар. Сюррэаліст. Член Акадэміі прыгожых мастацтваў Францыі (пасмяротна з 1996).
Сям’я Лабіса паходзіла з Дуэ, на поўначы Францыі, але пасля Першай сусветнай вайны пераехала ў Астэндэ (Бельгія), дзе яны купілі рыбалоўнае судна. Фелікс быў прызваны на ваенную службу ў Камбры.
Самавук. Выпрабаваў моцны ўплыў творчасці Джэймса Энсара. У 1927 годзе заснаваў сваю студыю ў Астэндзе. Разам са сваім сябрам Анры Сторкам заснаваў «Галерэю сучаснага мастацтва» і «Club du Cinéma de Ostende».
У 1932 годзе пасяліўся ў Парыжы, дзе ён пасябраваў з вядомымі дзеячамі культуры Антаненам Арто, Жанам-Луі Баро і Раберам Дэсносам. У 1935 годзе зблізіўся з групай сюррэалістаў, у тым ліку, Полем Дэльво, Максам Эрнстам, Андрэ Масонам і Рэнэ Магрытам, а таксама паэтамі Жакам Прэверам і Раймонам Кено.
У пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе быў мабілізаваны, вярнуўся з фронту ў Парыж у 1940 годзе і стаў адным з кіроўных маладых французскіх мастакоў.
З 1943 года поўнасцю прысвяціў сябе жывапісу і сцэнаграфіі. У 1947 годзе стаў членам парыжскай групы сюррэалістаў «Révolutionnaire». Дзейнасць групы, якая існавала на працягу 18 месяцаў, была накіравана на прымірэнне рэвалюцыйнай марксісцка-ленінскай дзейнасці і свабоды творчасці, у тым ліку, праз сюррэалізм. Асуджэнне дзейнасці групы «Révolutionnaire» заснавальнікам сюррэалізму Андрэ Брэтонам, азначала сабой першы сур’ёзны раскол у сюррэалізме пасля Другой сусветнай вайны.