Фелікс Савар | |
---|---|
фр.: Félix Savart | |
![]() | |
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1791[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 сакавіка 1841[1][2][…] (49 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, прафесар, інжынер, урач |
Навуковая сфера | фізіка і акустыка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (30 мая 1839) |
![]() |
Фелікс Сава́р[5] (фр.: Félix Savart; 30 чэрвеня 1791 — 16 сакавіка 1841) — французскі фізік. Член Парыжскай акадэміі навук (1827)[5].
Нарадзіўся ў Францыі, у горадзе Шарлевіль-Мезьер. У 1816 годзе скончыў Страсбургскі ўніверсітэт. Працаваў ваенным хірургам. З 1828 года ў Калеж дэ Франс — прафесар эксперыментальнай фізікі.
Памёр у Парыжы 16 сакавіка 1841 года.
Аўтар навуковых прац па акустыцы, электрамагнетызме, оптыцы і гідрадынаміцы. Займаўся вывучэннем заканамернасцей распаўсюджання гуку ў розных асяроддзях, акустычнага рэзанансу, распрацоўкай фізічных асноў канструявання музычных інструментам. Разам з Ж.-Б. Біё вызначыў эксперыментальна індукцыю магнітнага поля, створанага электрычным токам (закон Біё — Савара — Лапласа). Стварыў прыладу для вызначэння частаты гуку (зубчастае кола Савара), палярыскоп.
У гонар вучонага названа адзінка частотнага інтэрвалу ў акустыцы — савар.