Фелікс Уфуэ-Буаньі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Пераемнік | Анры Конан Бед’е | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 кастрычніка 1905[1][2][…] ці 16 кастрычніка 1905[3] |
||||||
Смерць |
7 снежня 1993[1][2][…] (88 гадоў) |
||||||
Жонка | Marie-Thérèse Houphouët-Boigny[d][6] і Kady Racine Sow[d][7] | ||||||
Дзеці | Guillaume Houphouët-Boigny[d][8] і Marie Houphouët-Boigny[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фелікс Уфуэ-Буаньі (фр.: Félix Houphouët-Boigny, пры нараджэнні Дзія Уфуэ (фр.: Dia Houphouët[9]); 18 кастрычніка 1905 — 7 снежня 1993) — французскі і івуарыйскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. У 1956—1961 гадах займаў розныя міністэрскія пасады ва французскім ўрадзе. У 1960—1993 гадах — першы прэзідэнт незалежнага Кот-д’Івуара.
Паводле яго афіцыйнай біяграфіі, нарадзіўся 18 кастрычніка 1905 года ў Ямусукра ў сям’і правадыра з народа бауле (успадкуе гэты тытул у 1940 годзе)[10][11].
У 1918 годзе адправіўся ў Дакар вывучаць медыцыну, пасля чаго практыкаваў на працягу 15 гадоў.
У 1944 годзе арганізаваў Сельскі афрыканскі сіндыкат, які ў 1946 годзе ператварыўся у Дэмакратычную партыю Кот-д’Івуара.
У 1945 годзе быў абраны дэпутатам Кот-д’Івуара ў Нацыянальным Сходзе Францыі. У Парыжы далучыўся да рэспубліканскага саюза супраціву, звязанага з французскай кампартыяй. Аднак пасля шэрагу няўдач, якія напаткалі Уфуэ-Буаньі і яго паплечнікаў, у канцы 1946 года было створана Афрыканскае дэмакратычнае аб’яднанне. Яго аддзяленні з’явіліся на ўсіх тэрыторыях Французскай Заходняй Афрыкі, а яго старшынёй быў абраны Уфуэ-Буаньі. Знаходзячыся на гэтай пасадзе, палітык вывеў партыю з-пад камуністычнага ўплыву[12].
Пераабіраўся дэпутатам Нацыянальнага сходу Францыі ў 1946, 1951 і 1956 гадах. У 1953 годзе быў абраны старшынёй Івуарыйскай тэрытарыяльнай асамблеі.
У 1956 годзе стаў мэрам Абіджана — найбуйнейшага івуарыйскага горада. З 1956 па 1959 гады таксама займаў міністэрскія пасады ў французскіх урадах.
Супрацоўнічаў з прэзідэнтам Францыі Шарлем дэ Голем, з якім здзейсніў турнэ па тэрыторыях Французскай Заходняй Афрыкі, выступаючы за іх аўтаномію.
У 1960 годзе дэ Голь пагадзіўся даць незалежнасць рэспублікам Французскай Заходняй Афрыкі. Уфуэ-Буаньі стаў спачатку прэм’ер-міністрам (жнівень—лістапад), а затым і прэзідэнтам Кот-д’Івуара.
На пасадзе кіраўніка дзяржавы Уфуэ-Буаньі зарэкамендаваў сябе як прыхільнік свабоднага прадпрымальніцтва, вітаў замежныя інвестыцыі. Ён працягваў палітыку супрацоўніцтва з Францыяй: падчас яго прэзідэнцтва ў краіне працавалі французскія чыноўнікі, якія займалі важныя пасады ў сістэме ўлады.
Выступаў супраць СССР і КНР. Аж да 1967 года не ўсталёўваў дыпламатычныя адносіны з Масквой, а затым разарваў іх у 1969 годзе пасля абвінавачванняў у прамой савецкай падтрымцы студэнцкіх пратэстаў 1968 года ў Нацыянальным універсітэце Кот-д’Івуара. Адносіны паміж дзвюма краінамі аднавіліся толькі ў лютым 1986 года, калі Уфуэ-Буаньі стаў праводзіць больш актыўную знешнюю палітыку.
Цалкам на прэзідэнцкай пасадзе прабыў 33 гады, аж да сваёй смерці 7 снежня 1993 года. Уфуэ-Буаньі перажыў чатыры спробы дзяржаўнага перавароту (у 1960-я гады), а з 1965 па 1990 год шэсць разоў пераабіраўся на прэзідэнцкую пасаду. На момант сваёй смерці быў самым даўгавечным прэзідэнтам у Афрыцы.
У яго гонар у Кот-д’Івуары названы футбольны стадыён, на якім выступае нацыянальная зборная, і міжнародны аэрапорт Абіджана.
Уфуэ-Буаньі праявіў сябе як міратворац, што было ацэнена ў 1989 годзе, калі ЮНЕСКА заснавала прэмію міру яго імя. У ліку ўзнагароджаных прэміяй за 20 гадоў — былы прэзідэнт Фінляндыі Марці Ахцісаары і былы прэзідэнт Бразіліі Лула да Сілва[13].