Франс Халс | |
---|---|
нідэрл.: Frans Hals | |
![]() Аўтапартрэт, музей Метраполітэн | |
Імя пры нараджэнні | Франс Халс |
Дата нараджэння | каля 1582 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 жніўня 1666[3][4][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Franchois Fransz. Hals van Mechelen[d][5] |
Маці | Adriaentje van Geertenryck[d][5] |
Жонка | каля Anneke Hermansz[d][5] і Lysbeth Reyniers[d][5] |
Дзеці | Harmen Hals[d], Frans Hals Junior[d], Jan Hals[d], Reynier Hals[d], Nicolaes Hals[d], Adriaentje Hals[d] і Jacob Hals[d] |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | жывапіс |
Мастацкі кірунак | барока[6] і Залаты век галандскага жывапісу[d][6] |
Уплыў | Карэл ван Мандэр[5] |
Уплыў на | Герыт Беркхейдэ, Adriaen van Ostade[d][7], Dirck van Delen[d][7], Pieter Gerritsz van Roestraten[d][7] і Vincent van der Vinne[d][7] |
Член у | |
![]() |
Франс Халс (нідэрл.: Frans Hals; паміж 1581 і 1585, Антверпен — 26 жніўня 1666) — галандскі жывапісец.
Вучыўся ў К. ван Мандэра (1600-03). Працаваў у Харлеме. Быў найбольш буйной фігурай на раннім этапе развіцця галандскага жывапісу. Ф. Халс перажыў сваю прыжыццёвую славу, уступіўшы ў канфлікт з арыстакратычнымі коламі галандскага грамадства.[8]
Першыя гады яго прафесійнай дзейнасці звязаны са стварэннем групавых партрэтаў. У асноўным гэта выявы членаў стралковых гільдый — карпарацый афіцэраў для абароны і аховы гарадоў. Густы заказчыкаў дыктавалі аднолькавае па памерах і вельмі дакладнае выяўленне мадэляў. 3 партрэтаў «Стралковая гільдыя Святога Адрыяна» (1633), «Стралковая гільдыя Святога Георгія» (1627) глядзяць энергічныя, упэўненыя ў сваіх сілах і заўтрашнім дні, мэтанакіраваныя людзі. Звычайна Ф. Халс выконваў партрэты вялікіх памераў. Ён карыстаўся шырокай і свабоднай манерай пісьма, насычанымі фарбамі, што было дастаткова новым для таго часу.
Сталая манера, якая склалася ў канцы 1620-х, вылучаецца надзвычайнай лёгкасцю, свабодай і тэмпераментам.[9] У гэты перыяд Ф. Халс ствараў пераважна партрэты: «Цыганка», «Мулат», «Мале Бабе» і інш. Калі мастак выяўляў аднаго чалавека, ён звяртаўся да прыёмаў жанравага жывапісу — уводзіў у работу элементы падзеі або антуражу. Менавіта так паказаны Вілем ван Хейтхейсэн, які гайдаецца ў крэсле (каля 1637), гаспадыня шынка Мале Бабе (каля 1630).
У позні перыяд творчасці (1650—1660-ыя) Ф. Халс зноў звяртаецца да групавых выяў. У партрэты прыходзяць больш стрыманыя характарыстыкі, роздум, нават іронія і скептыцызм, амаль манахромныя колеравыя спалучэнні. Вышэйшае дасягненне гэтых гадоў — партрэты рэгентаў і рэгентак (папячыцеляў) прытулкаў для састарэлых («Партрэт рэгентак прытулку для састарэлых», «Рэгенты прытулку для састарэлых», 1664), напісаныя мастаком у васьмідзесяцігадовым узросце. Майстар карыстаецца адценнямі некалькіх фарбаў, але менавіта гэта дазваляе перадаць надзвычай багатую палітру характарыстык. У абліччы паказаных асоб чытаюцца ханжаства, сквапнасць, зайздроснасць. Кожны чалавек — ярка выказаная індывідуальнасць, а ўсе разам яны дэманструюць рысы ўпэўненых у сабе, у сваіх учынках і саслоўных прывілеях людзей.[8]