Франсуа Дэльсарт

Франсуа Дэльсарт
François Alexandre Nicolas Chéri Delsarte
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 11 лістапада 1811(1811-11-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 ліпеня 1871(1871-07-20) (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Францыя
Дзеці Marie Magdeleine Real del Sarte[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, вакальны педагог
Пеўчы голас тэнар
Інструменты вакал
Выхаванцы Henriette Fuchs[d][1]
Узнагароды
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Франсуа Дэльсарт (фр.: François Alexandre Nicolas Chéri Delsarte; 11 лістапада 1811 - 20 ліпеня 1871, Парыж) — французскі спявак, вакальны педагог і тэарэтык сцэнічнага мастацтва

Нарадзіўся ў Парыжы, у беднай сям'і. Рана захапіўся музыкай. Паступаў у кансерваторыю, не вытрымаў конкурсу, аднак быў ухвалены Марыяй Малібран. Яго праслухоўваюць ў камічнай оперы і бяруць на сцэну неадкладна; гэта адбываецца ў 1829 г. У 1834 пазбавіўся голаса. Аднак ён ужо быў увесь паглынуты думкай пра «пастаноўцы эстэтыкі чалавечага цела», гэта значыць выразнасці на навуковай глебе".

У 1839 адкрыліся знакамітыя курсы Дэльсарта. Сярод яго вучняў і слухачоў: Малібран, Рашэль, англійскі трагік Макрыдзі, Паск'е, Генрыета Зонтаг. Курсы наведвалі, у прыватнасці, Гуно, Рэбер. Кароль Людовік Філіп запрашаў Дэльсарта ў палац. Мастак Энгр казаў: "Невядома, хто сёння кароль Францыі». Тэафіль Гацье называў яго «музычны Тальма», Ламартин - «вярхоўным аратарам».

Дэльсарт атрымаў запрашэнне ў Амерыку з прапановай заснаваць кансерваторыю, але здарылася франка-пруская вайна. Ён з'ехаў з Парыжа ў родны горад Солэм на поўначы Францыі. Паспеў надыктаваць дзвюм дачкам некалькі эпізодаў, якія павінны былі служыць уводзінамі да будучай кнігі. У сакавіку 1871 вярнуўся ў Парыж. 20 ліпеня 1871 года памёр.

Зноскі

  • БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.344