Франчэска Альбані | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1578[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 кастрычніка 1660[4][5][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, фрэскіст |
Жанр | рэлігійны жывапіс[d][1], гістарычны жывапіс[1] і міфалагічны жывапіс[d][1] |
Мастацкі кірунак | барока[6] |
Уплыў | Дэніс Калверт |
Уплыў на | Antonio Giarola[d] і Карла Чыньяні |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Франчэска Альбані (італ. Francesco Albani або італ. Albano, 17 сакавіка або 17 жніўня 1578, Балоння — 4 кастрычніка 1660, Балоння) — італьянскі мастак Балонскай школы.
Сын гандляра шоўкам. З 12 гадоў пачаў вучыцца ў школе Дзяніса Калверта, дзе пазнаёміўся з Даменікіна і Гвіда Рэні. Затым перайшоў у Акадэмію сямейства Карачы. У 1600 перабраўся ў Рым, дзе працаваў у палаца Фарнезэ, быў адным з найбольш блізкіх памочнікаў Анібале Карачы ў размалёўках царквы Сан-Джакама дэльі Спаньёлі і палаца Матэі ды Джові, затым працаваў у цэрквах Санта-Марыя-дэла-Пачэ, Сан-Себасцьяна-фуоры-ле-Мура і інш. Пасля 1625 года вярнуўся ў Балонні. Быў майстрам міфалагічных сюжэтаў («Венера, якая спіць», «Купанне Дыяны», «Выкраданне Еўропы» і інш), распрацоўваючы іх у стылістыцы, блізкай да ракако.
Сярод яго вучняў былі Андрэа Сакі і Карла Чыньяні.