Франья Туджман | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
харв.: Franjo Tuđman | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | новы пост; ён сам як старшыня Прэзідыума Харватыі | ||||||
Пераемнік | Влатка Паўлеціч (в.а.) | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іва Лацін | ||||||
Пераемнік | пост скасаваны; ён сам як прэзідэнт Харватыі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 мая 1922[1][2][…]
|
||||||
Смерць |
10 снежня 1999[1] (77 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Ankica Tuđman[d] | ||||||
Дзеці | Miroslav Tuđman[d] | ||||||
Нацыянальнасць | Харват | ||||||
Партыя | Харвацкая дэмакратычная садружнасць | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофіі | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы |
![]() ![]() |
||||||
Род войскаў | Узброеныя сілы Харватыі | ||||||
Званне |
Югаславія генерал-маёр Харватыя маршал Харватыі (верхаўнік) |
||||||
Бітвы | Другая сусветная вайна | ||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | tudjman.hr | ||||||
![]() |
Франья Туджман (харв.: Franjo Tuđman; 14 мая 1922, пасёлак Veliko Trgovišće ў жупаніі Krapinsko-zagorska — 10 снежня 1999, Заграб) — харвацкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Харватыі (1990—1999). Маршал Харватыі (1995).
Вядомы таксама як гісторык з рэвізіянісцкімі і нацыяналістычнымі поглядамі (у прыватнасці, у сваіх кнігах ён сцвярджаў, што усташы забілі нашмат менш сербаў, чым ім прыпісваюць, што крытыка ўсташоў накіравана на знявагу нацыянальнай годнасці харватаў і «сербізацыю» Югаславіі).
Падчас і пасля вайны на аскепках былой Югаславіі Туджмана не раз абвінавачвалі ў генацыдзе сербскага насельніцтва ў Харватыі і іншых злачынствах супраць нехарватаў.
З 1941 да 1961 года служыў у Народна-вызваленчай арміі Югаславіі (падчас Другой сусветнай вайны камандаваў партызанскім атрадам).
З 1961 года працаваў дырэктарам Інстытута гісторыі рабочага руху ў Заграбе. У 1965 годзе ён абараніў дысертацыю па тэме «Прычыны крызісу манархічнай Югаславіі: ад утварэння ў 1918 годзе да развалу ў 1941 годзе», аднак праз год быў абвінавачаны ў плагіяце, у сувязі з чым пакінуў пасаду дырэктара Інстытута, а таксама выключаны з Кампартыі Югаславіі.
У 1972 годзе быў абвінавачаны ў нацыяналізме і асуджаны на два гады турмы, з якіх адседзеў усяго 9 месяцаў.
У лютым 1981 года асуджаны на тры гады з забаронай грамадскай дзейнасці на пяць гадоў (у турме ён правёў 17 месяцаў).
У чэрвені 1987 года Туджман атрымаў права выезду за мяжу, і разам з жонкай адправіўся ў Канаду.
У 1990 годзе абраны парламентам на пост прэзідэнта Харватыі. Пераабіраўся на прамых выбарах 1992 і 1997 гадоў.
29 мая 2013 года Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі адзначыў, што Франья Туджман быў удзельнікам супольнай злачыннай змовы, мэтай якой было выгнанне нехарвацкага насельніцтва з тэрыторый, якія павінны былі стаць часткай харвацкай дзяржавы на тэрыторыі Босніі і Герцагавіны[4][5][6].