Фронт тубу для выратавання Лівіі | |
---|---|
Этнічная прыналежнасць | Тубу |
Лідары | Іса Абдэль Маджыд Мансур |
Актыўная ў | Лівія |
Сфарміравана | 2007 |
Саюзнікі | Нацыянальны Пераходны Савет Лівіі |
Праціўнікі | Узброеныя сілы Лівіі, Арабскае апалчэнне |
Удзел у канфліктах |
Канфлікт у Куфры (2008), Першая грамадзянская вайна ў Лівіі Узброеныя сутыкненні ў Лівіі (2011—2014) Другая грамадзянская вайна ў Лівіі |
Фронт тубу для выратавання Лівіі (ФТВЛ; араб. جبهة التبو لإنقاذ ليبيا; фр.: Front Toubou pour la Salut de la Libye) — групоўка, створаная на чале з Іса Абдэлем Маджыдам Мансурам у сярэдзіне 2007 года для абароны правоў і інтарэсаў народа тубу ў Лівіі. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Осла (Нарвегія).
ФТВЛ быў заснаваны ў 2007 годзе для абараны правоў тубу ў Лівіі, дзе яны не займалі якую-небудзь пасаду ні ва ўрадзе, ні ў арміі. У 2008 годзе Фронт падымае бунт ў Куфры, але паўстанне было задушана ўрадавымі войскамі[1]. ФТВЛ прымаў удзел у лівійскай грамадзянскай вайне на баку ПНС. Ён быў распушчаны ў жніўні 2011 года, пасля захопу Трыпалі. Нягледзячы на гэта, групоўка, пасля пачатку сутыкненняў паміж тубу і арабскімі апалчэнцамі на поўдні Лівіі, актывізавана ў сакавіку 2012 года з мэтай «абароны тубу ад этнічнай чысткі»[2]. Узімку 2019 года групоўка ўдзельнічала ў бітве за Себху супраць арміі Халіфа Хафтара.