Фрэдэрык Грант Бантынг | |
---|---|
англ.: Frederick Grant Banting | |
![]() | |
Дата нараджэння | 14 лістапада 1891[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 1941[3][4][…] (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Marion Robertson[d] і Henrietta Banting[d] |
Род дзейнасці | урач, фармаколаг, даследчык |
Навуковая сфера | фізіялогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
![]() ![]() член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1935) медаль Флейвеля[d] (1931) медаль Джона Скота[d] (1923) ганаровы член Каралеўскай калегіі хірургаў Англіі[d] (13 лістапада 1930) F.N.G. Starr Award[d] (1936) |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Фрэдэрык Грант Бантынг (англ.: Frederick Grant Banting; 14 лістапада 1891, Алісан, правінцыя Антарыа, Канада — 21 лютага 1941, Правінцыя Ньюфаўндленд) — канадскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1923, разам з Дж. Маклеадам).
Скончыў Таронцкі ўніверсітэт (1910). З 1921 года працаваў у Таронцкім універсітэце, з 1923 года прафесар, з 1930 года ўзначальваў Аддзел медыцынскіх даследаванняў.
Навуковыя працы па фізіялогіі стрававання, абмену рэчываў і ўнутранай сакрэцыі. Займаўся пытаннямі патагенезу і лячэння рака, каранарнага трамбозу, сілікозу. Адкрыў і атрымаў у чыстым стане інсулін. Заўсёды падкрэсліваў ўклад свайго асістэнта Чарльза Бэста ў адкрыцці інсуліну. Бантынг аддаў Бэсту палову сваёй часткі Нобелеўскай прэміі ў знак удзячнасці.
Фрэдэрык Бантынг памёр ад ран, атрыманых пры крушэнні самалёта 21 лютага 1941 года на востраве Ньюфаўндленд.
У знак прызнання заслуг Ф. Бантынга Сусветны дзень барацьбы з дыябетам адзначаюць на дзень яго нараджэння — 14 лістапада.