Фрэдэрык Пухула-і-Валес | |
---|---|
катал.: Frederic Pujulà i Vallés | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 лістапада 1877[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лютага 1963[1] (85 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | Іспанія, Францыя |
Жонка | Germaine Rebours[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | эсперантыст, драматург, перакладчык, пісьменнік навуковай фантастыкі, паэт |
Гады творчасці | 1900—1914 |
Жанр | паэзія, драма, проза |
Мова твораў | каталанская, эсперанта |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрэдэрык Пухула-і-Валес (катал.: Frederic Pujulà i Vallès; 12 лістапада 1877, Паламас — 14 лютага 1962, Баржэмон ) — іспанскі і французскі каталонскі журналіст, празаік і драматург; перакладчык з каталанскай мовы і на каталанскую, а таксама вядучы іспанскі эсперантыст.
Пухула у маладосці шмат падарожнічаў па Еўропе і доўгі час жыў у Парыжы. З 1900 па 1906 гады публікаваўся ў часопісе «Joventut». Лічыцца аўтарам першага навукова-фантастычнага апавядання на каталанскай мове «Штучныя людзі» (катал.: Homes Artificials), упершыню апублікаванага ў 1912 годзе ў Бібліятэцы Joventut у Барселоне. Пухула быў удзельнікам IV і V сусветных кангрэсаў эсперантыстаў.
У 1914 годзе Пухула пражываў у Парыжы і арганізоўваў X сусветны кангрэс эсперантыстаў, які быў адменены ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны. Пухула быў прызваны ў армію і прызначаны сувязістам Арміі Францыі, паколькі валодаў азбукай Морзэ. У гады вайны ён быў таксама карэспандэнтам газеты «El Diluvio» і пісаў артыкулы на іспанскай мове аб ваенным жыцці. Пасля вяртання ў Барселону прызначаны галоўным рэдактарам выдання, якому сімпатызавалі рэспубліканцы.
У 1939 годзе Пухулу арыштавалі і кінулі ў турму прыхільнікі Франсіска Франка, якія абвінавацілі яго ў антыдзяржаўнай дзейнасці і антыдзяржаўнай прапагандзе газеты «El Diluvio». Яго прысудзілі да смяротнага пакарання, якое потым замянілі на 20 гадоў і 1 дзень турмы, але праз два гады і два месяцы па стану здароўя Пухула быў вызвалены. Ён з’ехаў у Францыю, дзе і пражыў астатак жыцця.