Фрэнк Дональд Дрэйк | |
---|---|
Frank Donald Drake | |
Дата нараджэння | 28 мая 1930[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 верасня 2022[3] (92 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Nadia Drake[d] |
Род дзейнасці | астраном, выкладчык універсітэта, астрафізік |
Навуковая сфера | астраномія, астрафізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Cecilia Helena Payne Gaposchkin[d][5], Bart Bok[d][5] і Томас Голд[d][5] |
Вядомы як |
пошук радыёсігналаў ад пазаземных цывілізацый (суместна з Карлам Саганам, сфармуляваў ураўненне Дрэйка |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрэнсіс Дональд Дрэйк (англ.: Frank Donald Drake 28 мая 1930 — 2 верасня 2022) — амерыканскі астраном.
Нарадзіўся ў Чыкага, вучыўся на факультэце электронікі Карнэльскага ўніверсітэта. Праслухаўшы цыкл лекцый славутага астранома О. Струвэ аб фарміраванні планетных сістэм, на ўсё жыццё прасякнуўся цікаўнасцю да пытанняў пазаземнага жыцця і цывілізацый. Адслужыўшы ў амерыканскіх ВМС, паслядоўна працаваў у Нацыянальнай радыёастранамічнай абсерваторыі (NRAO), Карнельскім універсітэце і Каліфарнійскім універсітэце (горад Санта-Круз). Пры падтрымцы Струвэ Дрэйк арганізаваў стварэнне 28-мятровага радыётэлескопа на базе NRAD (праект «Озма») — першага ў свеце вымяральна-рэгіструючага прыбора, спецыяльна створанага для спробы выяўлення пазаземнага жыцця. Стваральнік так званага «ураўнення Дрэйка».
Аб Фрэнку Дрэйку магчыма сказаць, што ён як мінімум тройчы быў першым: першым у свеце пачаў пошук сігналаў іншых цывілізацый — Праект «Озма», першым у свеце (разам з Карлам Саганам і інш.) стварыў пасланне для іншапланетных цывілізацый — «Pioneer Plaque», і першым у свеце стварыў і адправіў міжзорнае радыёпасланне — «Arecibo Message».