Фрэнсіс Уільям Астан | |
---|---|
англ.: Francis William Aston | |
Дата нараджэння | 1 верасня 1877[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лістапада 1945[3][4][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, хімік |
Навуковая сфера | хімія і фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | бакалаўр навук[d] (1910) і доктар навук[d] (1914) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Джозеф Джон Томсан |
Член у | |
Узнагароды |
медаль Х’юза (1922) медаль Джона Скота[d] (1923) Бэйкераўская лекцыя[d] (1927) член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1921) Каралеўскі медаль[d] (1938) Liversidge Award[d] (1932) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фрэнсіс Уільям А́стан (англ.: Francis William Aston; 1 верасня 1877, Харбарн, Вялікабрытанія — 20 лістапада 1945) — англійскі фізік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1921), замежны член-карэспандэнт АН СССР (1924), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за 1922 года.
Скончыў Бірмінгемскі ўніверсітэт (1898). Выкладаў у Бірмінгемскім і Кембрыджскім універсітэтах.
У 1919 годзе сканструяваў першы мас-спектрометр і з яго дапамогай адкрыў 213 устойлівых ізатопаў хімічных элементаў, вызначыў іх адносную пашыранасць. У 1925 годзе стварыў новы мас-спектрометр, на якім дакладна вызначыў масу і выявіў дэфект мас шэрагу ізатопаў; упершыню пабудаваў крывую ўпаковачных каэфіцыентаў, што характарызуе энергію сувязі атамных ядраў.
Навуковыя працы па атамнай і ядзернай фізіцы, радыяхіміі.