Фукуэ | |
---|---|
яп. 福江島 | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 326,43 км² |
Насельніцтва | 38 481 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 117,88 чал./км² |
Размяшчэнне | |
32°40′27″ пн. ш. 128°43′47,40″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фукуэ (яп.: 福江島) — найбуйнейшы востраў архіпелага Гато ў Усходне-Кітайскім моры. Уваходзіць у склад аднайменнага муніцыпалітэта прэфектуры Нагасакі (Японія). Плошча — 326,43 км². Насельніцтва (2016 г.) — 38 481 чал.
Востраў Фукуэ месціцца за 92 км на паўднёвы захад ад горада Нагасакі. Даўжыня з захаду на ўсход — 23,41 км. Найбольшая шырыня — 21,72 км. Мае вулканічнае паходжанне. На востраве знаходзяцца некалькі вулканаў, што вывяргаліся каля 3000 - 2000 тысяч гадоў таму. Найвышэйшы з іх дасягае 461 м над ўзроўнем акіяна. Берагавая лінія перарэзана шматлікімі залівамі.
На Фукуэ 6 рэк, 8 пляжаў, геатэрмальныя крыніцы.
Клімат вільготны мусонны. Фукуэ знаходзіцца ў зоне моцных сезонных цыклонаў.
На востраве Фукуэ сустракаюцца рэдкія сапіндакветныя расліны, спыняюцца ястрабы. У 2009 г. быў ўзноўлены статак дзікоў.
Востраў Фукуэ быў населены ў перыяд палеаліта. Захаваліся рэшткі культур Дзёмон і Яёй. У сярэднявеччы з'яўляўся важным портам у гандлёвых зносінах з Кітаем.
У XVI ст. Таётомі Хідэёсі перадаў востраў пад уладу японскага клана Гато. У 1566 г. партугальскія езуіты арганізавалі на Фукуэ місію. У 1597 г. хрысціянін Ян з Фукуэ прыняў пакутніцкую смерць у Нагасакі і стаў адным з 26 японскіх хрысціянскіх святых. На востраве захавалася 14 каталіцкіх касцёлаў. У нашы дні каля 10% астравіцян з'яўляюцца хрысціянамі.
У 1846 - 1863 гг. на Фукуэ быў узведзены замак Ішыда для аховы японскіх берагоў ад іншаземцаў.
З 1912 г. дзейнічае сталая марская пераправа паміж востравам і Нагасакі. У 1963 г. быў пабудаваны аэрапорт. У нашы дні Фукуэ з'яўляецца транспартным і турыстычным цэнтрам.