Горад
| ||||||||||||||||||
Футаба (яп.: 双葉町) — пакінуты горад у Японіі, знаходзіцца ў павеце Футаба префектуры Фукусіма. Плошча — 51,40 км², насельніцтва — 6142 чалавекі (1 жніўня 2014).
11 сакавіка 2011 горад пацярпеў ад землятрасення і цунамі (знішчана 90 % дамоў) і наступнай аварыі на АЭС Фукусіма I і пасля горад быў эвакуіраваны. Загад аб эвакуацыі быў адменены 4 сакавіка 2020 года, але толькі на паўночным усходзе горада[2][3][4]. Эстафета Алімпійскага агню летніх Алімпійскіх гульняў 2020 прайшла праз горад Футаба[5].
Размешчаны на востраве Хансю ў прэфектуры Фукусіма рэгіён Тахоку. З ім мяжуюць пасёлкі Акума, Наміэ[6].
|
Дрэва — мелія азедарах, кветка — кветка сакуры, птушка — зялёны фазан[8].