Футурама

Футурама
Жанр сіткам
sci-fi
Аўтар(ы) Мэт Гроўнінг
Вытворчасць Мэт Гроўнінг
Дэвід Сэмюэл Коэн
У галоўных ролях Білі Уэст
Кейці Сегал
Джон Дымаджыа
Філ Ламар
Лоўран Том
Морыс Ламарш
Трэс Макніл
Дэвід Херман
Фрэнк Велкер
Том Кені
Кампазітар
Краіна вытворчасці Сцяг ЗША ЗША
Мова англійская
Колькасць сезонаў 9
Колькасць выпускаў 160
Спіс выпускаў Спіс серый тэлесерыяла «Футурама»
Першы выпуск 28 сакавіка 1999
Вытворчасць
Прадзюсар(ы)
Выканаўчы прадзюсар(ы) Мэт Гроўнінг
Дэвід Сэмюэл Коэн
Кен Кіілер
Працягласць 21 хвіліна
Вяшчанне
Тэлеканал(ы) FOX (19992003)
Comedy Central (2008 — 2013)
Спасылкі
comedycentral.com/… (англ.)
IMDb ID 0149460

«Футура́ма» (англ.: Futurama) — амерыканскі сатырычны мультсерыял, створаны на студзіі «20th Century Fox» Мэтам Гроўнінгам і Дэвідам Коўэнам (David X. Cohen), аўтарамі мультсерыяла «Сімпсаны». У бальшыні серыяў дзеянне серыяла праходзіць у Нью-Нью-Ёрк Сіці ў 3000 годзе (гэта значыць, у далёкай будучыні). Выкарыстоўванне будучага часу дазваляе аўтарам шоу уносіць у яго ідэі і падзеі з папулярнай фантастыкі 20 стагоддзя.

«Футурама» атрымала прызнанне крытыкаў і была намінавана на 17 прэмій «Эні», выйграўшы дзевяць з іх, і 14 намінацый на прэмію «Эмі», выйграўшы шэсць[1].

Мультсерыял расказвае аб 20-гадовым разносчыку піцы Фраі, які выпадкова трапіў у крыягенную камеру і замарозіўся на 1000 гадоў. Так ён трапляе ў будучыню, дзе знаходзіць сабе новых сяброў і ўладкоўваецца кур’ерам на працу ў кампанію «Міжпланетны экспрэс».

На сённяшні час выйшлі ў пракат наступныя паўнаметражныя фільмы:

  1. «Футурама: Вялікая справа Бендэра» («Futurama: Bender’s Big Score») — у продажы ў ЗША 27 лістапада 2007
  2. «Футурама: Звер з мільярдам спінаў» («Futurama: The Beast with a Billion Backs») — 24 чэрвеня 2008
  3. «Футурама: Гульня Бендэра» («Futurama: Bender’s Game») — 3 лістапада 2008 года
  4. «Футурама: У дзікую зялёную далечыню» («Futurama: Into the Wild Green Yonder») — 23 лютага 2009 года
  1. Futurama. Emmys.com. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2024. Праверана 4 лістапада 2024.