Фікрэт Аміраў | |
---|---|
азерб.: Fikrət Məşədi Cəmil oğlu Əmirov | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | азерб.: Fikrət Məşədi Cəmil oğlu Əmirov |
Дата нараджэння | 22 лістапада 1922[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 1984[2][3][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | ФСССРЗ → ЗСФСР → СССР |
Бацька | Мешадзі Джаміль Аміраслан аглы Аміраў[d] |
Маці | Дурдана Амірава[d] |
Жонка | Аіда Тагі кызы Амірава[d] |
Дзеці | Джаміль Фікрэт аглы Аміраў[d] і Севіль Фікрэт кызы Амірава[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Інструменты | фартэпіяна |
Жанры | опера, сімфонія, сімфанічны мугам, балет, мюзікл і раманс |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фі́крэт Мешадзі́ Джамі́ль аглы́ Амі́раў (азерб.: Fikrət Məşədi Cəmil oğlu Əmirov, 22 лістапада 1922, г. Гянджа, ССРА, Федэратыўны Саюз Сацыялістычных Савецкіх Рэспублік Закаўказзя — 20 лютага 1984) — азербайджанскі савецкі кампазітар, педагог. Народны артыст СССР (1965). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1949) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1980). Герой Сацыялістычнай працы (1982).
Для твораў кампазітара характэрна актыўнае выкарыстанне азербайджанскіх народных мелодый і рытмаў, прынцыпаў мугама, імправізацыі, якія арганічна спалучаюцца з варыяцыйным і поліфанічным развіццём.
Ф. М. Аміраў нарадзіўся ў сям’і музыканта і кампазітара Мешадзі Джаміля Аміраслан аглы Амірава.
Навучаўся ў Кіравабадскім музычным вучылішчы па класу тара, затым у Бакінскім музычным вучылішчы.
У 1939 годзе паступіў у Азербайджанскую дзяржаўную кансерваторыю, дзе вывучаў асновы азербайджанскай народнай музыкі ў кампазітара У. А. Гаджыбекава і кампазіцыю ў Б. І. Зейдмана .
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны пайшоў на фронт, але быў дэмабілізаваны пасля ранення.
У 1942—1945 гадах працаваў у Кіравабадзе дырэктарам і мастацкім кіраўніком філармоніі, а таксама дырэктарам музычнага вучылішча.
У 1945 годзе працягнуў навучанне ў кансерваторыі і праз тры гады закончыў яе, прадставіў у якасці дыпломнай працы оперу «Улдуз ».
У 1946—1947 гадах — мастацкі кіраўнік Азербайджанскай дзяржаўнай філармоніі імя М. А. Магамаева, у 1956—1959 — дырэктар Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя М. Ф. Ахундава.
Быў сакратаром праўленняў Саюза кампазітараў Азербайджана (з 1956) і Саюза кампазітараў СССР (з 1975). Член-карэспандэнт АН Азербайджанскай ССР (1980). Дэпутат Вярхоўнага Савета Азербайджанскай ССР 4—9-га скліканняў.
У памяць аб кампазітары яго імя прысвоена Азербайджанскаму дзяржаўнаму ансамблю песні і танца, філармоніі і парку ў г. Гянджа, вуліцам у Баку і інш., школе ў Сумгаіце. У Баку усталяваныя помнік і мемарыяльная дошка на доме, дзе ён жыў.
Аўтар першых нацыянальнай лірыка-псіхалагічнай оперы «Севіль » (1953) і сімфанічных мугамаў «Шур» і «Кюрд-аўшары » (1948), якія паўплывалі на развіццё сімфанізму ў Азербайджане і інш. краінах Усходу.
Сярод іншых твораў: опера «Улдуз» (1948); балеты «Насімі » (1973), «Тысяча і адна ноч» (1979); музычныя камедыі «Выкрадальнікі сэрцаў» (1944), «Добрая вестка» (1946); сімфонія «Нізамі» (1947); сімфанічныя і аркестровыя творы, рамансы, апрацоўкі народных песень, музыка да драматычных спектакляў і кінафільмаў. Аўтар кніг «Музычныя роздумы» (1971), «Музычныя старонкі» (1978) і інш.
У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры пастаўлены балет «Тысяча і адна ноч» (2014, балетмайстар-пастаноўшчык — М. Р. Аліева, дырыжор-пастаноўшчык — Э. Р. Куліеў, дырыжоры — Ю. В. Галяс і М. М. Трэццякова, мастак-пастаноўшчык — І. Асланава, мастак — Л. А. Сідзельнікава).