Філетызм

Філатызм (грэч. φυλετισμός — расізм, трайбалізм) — тэндэнцыя ў памесных праваслаўных Цэрквах прыносіць агульнацаркоўныя інтарэсы ў ахвяру нацыянальна-палітычным, племянным. Асуджаны як ерась на Памесным Канстанцінопальскім Саборы 1872 года. Гэта паняцце з'явілася ў праваслаўным грэкамоўным асяроддзі ў дачыненні да руху за царкоўную незалежнасць Балгарыі на аснове яе нацыянальнай адасобленасці.

У верасні 1872 года Сабор у Канстанцінопалі пад старшынствам Сусветнага Патрыярха Анфіма VI, упершыню скарыстаў тэрмін як афіцыйнае пазначэнне ерасі, асудзіў яго ў сувязі з балгарскай схізмай (аднабаковым абвяшчэннем балгарскім духавенствам аўтакефаліі сваёй нацыянальнай Царквы, якая тады ўсё яшчэ знаходзілася ў межах Асманскай імперыі).

Прыкладамі ерасі філатызму лічацца спробы стварэння той ці іншай «нацыянальнай царквы» (украінскай, белаускай і інш.) шляхам аднабаковага абвяшчэння аўтакефаліі.

Адной з рыс (хоць і неабавязковых) філатызму з'яўляецца выкарыстанне нацыянальнай мовы ў царкоўным набажэнстве пры забароне здзяйсняць службы на мове той кананічнай Царквы, ад якой адклалася раскольніцкая група, якая незаконна абвясціла сваю аўтакефалію.