Філіп дэ Шампень | |
---|---|
фр.: Philippe de Champaigne | |
![]() Копія аўтапартрэта мастака, музей Грэнобля | |
Дата нараджэння | 26 мая 1602[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 жніўня 1674[5][6][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Charlotte Duchesne[d] |
Дзеці | Catherine de Sainte-Suzanne[d] |
Род дзейнасці | мастак, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Жанр | партрэт[8][3], бытавы жанр[3], гістарычны жывапіс[3], рэлігійнае мастацтва[d][3] і vanitas[d][3] |
Мастацкі кірунак | класіцызм[9] і жывапіс барока[d][8] |
Заступнікі | Марыя Медычы |
Уплыў | Жак Фук’е |
Уплыў на | Nicolas de Plattemontagne[d] |
Член у | |
![]() |
Філіп дэ Шампень (фр.: Philippe de Champaigne; 26 мая 1602, Брусель — 12 жніўня 1674, Парыж) — французскі мастак эпохі барока.
Нарадзіўся ў Бруселі ў беднай сям’і, стаў вучнем пейзажыста Жака Фук’ера. У 1621 г. перабраўся ў Парыж, дзе працаваў з Нікаля Пусэнам над упрыгожваннем Люксембургскага палаца пад кіраўніцтвам Нікаля Дзюшэнэ, на дачцэ якога ён пазней жэніцца.
Пасля смерці цесця, які заступаўся за яго, Шампань пачаў працаваць для каралевы-маці Марыі Медычы, а таксама для кардынала Рышэльё, для якога ён упрыгожыў палац, царкву і іншыя будынкі. У 1648 г. стаў членам каралеўскай акадэміі жывапісу і адным з яе заснавальнікаў. Нароўні з Сімонам Вуэ з’яўляўся найбольш ушанаваным мастаком эпохі. З 1654 канкураваў з Шарлем Лебрэнам, удзельнічаў ва ўпрыгожванні палаца Цюільры пад яго кіраўніцтвам.
Да канца жыцця актыўна займаўся педагагічнай дзейнасцю. Не пакінуў друкарскіх прац, але захаваліся яго лекцыі і каментары, запісаныя ў 1660-х гадах Андрэ Феліб’енам.
З 1640 г. Шампань падпадае пад уплыў янсенізму. Пасля таго, як яго паралізаваная дачка цудоўнай чынам была загоена ў манастыры Пор-Раяль, у сценах якога яна жыла, Шампань напісаў нетыповую для яго працу — воціўную карціну «Ex-Voto de 1662», якая у наш час знаходзіцца ў Луўры, дзе ён намаляваў сваю дачку і маці-ігуменню. Сканаў мастак у Парыжы.
Шампань пакінуў досыць вялікую колькасць палотнаў, па большай частцы на рэлігійныя сюжэты, але з яго спадчыны найбольшую цікавасць для наступных пакаленняў уяўляюць партрэты, самымі знакамітымі з якіх апынуліся выявы Рышэльё. Таксама ён пісаў партрэты Мазарыні, Людовіка XIII, Кальбера, віконта Цюрэна, Карла II Англійскага, а таксама Блеза Паскаля, Вуацюра, архітэктараў Жака Лемерсье і Франсуа Мансара, і іншых значных асоб той эпохі.
У ранні перыяд творчасці знаходзіўся пад уплывам Рубенса, але з часам яго манера набывае большую сухасць і строгасць. У псіхалагічна завостраных, строгіх паводле стылю парадных партрэтах спалучаў рысы фламандскага рэалізму і ранняга французскага класіцызму. Яго партрэтны жывапіс у нашы часы шануецца вышэй рэлігійнага, які нічым не вылучаецца на фоне звычайных барочных палотнаў таго часу.
![]() |
Філіп дэ Шампень на Вікісховішчы |
---|