Філіпа Сільвестры

Філіпа Сільвестры
італ.: Filippo Silvestri
Род дзейнасці энтамолаг, батанік
Дата нараджэння 22 чэрвеня 1873(1873-06-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 1949(1949-06-10) (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Філіпа Сільвестры (лац.: Filippo Silvestri; 22 чэрвеня 18731 чэрвеня 1949) — італьянскі энтамолаг, прафесар Неапалітанскага ўніверсітэта ў Портычы, акадэмік Нацыянальнай акадэміі дэі Лінчэі.

Вядомы як спецыяліст па ніжэйшых насякомых і мнаганожках, быў піянерам біялагічнага метаду барацьбы са шкоднікамі раслін, выявіў гіперметамарфоз у жужаліц і поліэмбрыёнію ў наезніка Copidosoma truncatellum. Даследаваў насякомых з атрадаў Protura, Thysanura, Diplura, Isoptera, Hymenoptera, Diptera і іншых, а таксама шкоднікаў і іх паразітаў. Адкрыў 2 новыя для навукі атрады насякомых (бязвусікавыя насякомыя ў 1907 годзе і зараптэры ў 1913 годзе). Быў абраны ганаровым членам Міжнароднай арганізацыі біялагічнага кантролю (International Organization for Biological Control, адным з пачынальнікаў якой ён быў у 1948 годзе на Міжнародным энтамалагічным кангрэсе ў Стакгольме), атрымаў ганаровую ступень «doctor honoris causa» Гарвардскага ўніверсітэта.