ХК Слован Браціслава | |
---|---|
Краіна | |
Горад |
![]() |
Заснаваны | 1921 |
Мянушкі | «Бялявыя» |
Хатняя арэна | Зімовы стадыён імя Ондрая Непелы (на 10 055 чал.) |
Колеры | |
Хакейная ліга | Кантынентальная хакейная ліга |
Галоўны трэнер |
![]() |
Дырэктар |
![]() |
Капітан |
![]() |
Афіляваныя клубы | Скаліца (Славацкая экстраліга) |
Афіцыйны сайт | hcslovan.sk |
Хаке́йны клуб «Сло́ван Брацісла́ва» (славацк.: Hokejový klub Slovan Bratislava) — прафесійны славацкі хакейны клуб з Браціславы, створаны ў 1921 годзе; 8-разовы чэмпіён Славакіі (апошнім разам у 2012). З 2012 года выступае ў Кантынентальнай хакейнай лізе (КХЛ). Хатнія матчы клуб праводзіць на арэне імя Ондрая Непелы, вядомай таксама як Слоўнафт-арэна.
Каманда шматразова ўдзельнічала ў еўракубках: Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў 1979/80, Еўралізе (1996/97 — 1999/2000), Кантынентальным кубку (2000/01, 2002/03, 2003/04), «новым» Кубку еўрапейскіх чэмпіёнаў (у Славакіі і Чэхіі таксама вядомым як Super six; 2006, 2008), Лізе чэмпіёнаў 2008/09, а таксама European Trophy (2011—2013).
У 1919 годзе паўстаў спартыўны клуб «1 ЧШК Браціслава», які займаўся падрыхтоўкай футбалістаў. У 1921 годзе было створана яго хакейнае падраздзяленне. Першую гульню хакеісты «Браціславы» правялі ў снежні 1924 года з Венерам з Вены, саступіўшы 1:6.
У 1939 годзе клуб змяніў назву на «ХК Слован»[1] і выступаў пад гэтай назвай да 1948 года. З 1949 па 1952 гады клуб называўся Sokol NV. З 1953 года клубу была вернута назва «Слован».
Пасля Другой сусветнай вайны «Слован» доўгі час быў адзіным прадстаўніком Славакіі ў вышэйшым чэхаславацкім дывізіёне, аднойчы станавіўся чэмпіёнам (сезон 1978—1979) і некалькі разоў — віцэ-чэмпіёнам[1].
Пасля падзелу Чэхаславакіі «Слован» стаў выступаць у Славацкай экстралізе, дзе 8 разоў станавіўся чэмпіёнам[1].
На міжнароднай арэне славакі тройчы запар выйгравалі кубак Шпенглера (1972—1974) і аднойчы — Кантынентальны кубак (2003—2004). 30 верасня 2008 года «Слован» упершыню сустрэўся з клубам, які прадстаўляе НХЛ. У выставачным матчы славацкая каманда саступіла клубу «Тампа Бэй Лайтнінг» 2:3 (па булітах). З 2011 «Слован» удзельнічае і ў Еўрапейскім кубку[1].
У сакавіку 2012 года «Слован» пакінуў нацыянальны чэмпіянат дзеля выступлення ў міжнароднай Кантынентальнай хакейнай лізе (КХЛ)[2]. 21 чэрвеня 2012 «Слован» быў афіцыйна прыняты ў КХЛ, стаўшыся ў ёй найстарэйшым клубам.
Чэхаславацкая першая хакейная ліга
1-я славацкая нацыянальная хакейная ліга