Ханс Балушэк

Ханс Балушэк
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, пісьменнік, графік
Дата нараджэння 9 мая 1870(1870-05-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 верасня 1935(1935-09-27)[4][5] (65 гадоў) ці 28 верасня 1935(1935-09-28)[6][7] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Irene Drösse-Baluschek[d]
Партыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ханс Балушэк (ням.: Hans Baluschek; 9 мая 1870, Брэслаў — 28 верасня 1935, Берлін) — нямецкі мастак і пісьменнік, прадстаўнік стылю Новая рэчыўнасць.

У 1889—1894 гадах вучыўся ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў у Берліне. У 1897 годзе ўдзельнічаў у Вялікай Берлінскай мастацкай выставе. У 1898 годзе — цыклы карцін «Зільт» і «Чыгунка». У 1898—1899 гадах супрацоўнічаў з гумарыстычным часопісам «Карабель дурняў» (Das Narrenschiff). У 1899 годзе — выстава ў складзе гурта «Die XI»; удзельнічаў у заснаванні руху «Берлінскі сэцэсіён». У 1900 годзе выкладаў у жаночай мастацкай школе ў Берліне, дзе ў гэты ж час працавала Кетэ Кольвіц. У 1920 годзе ўступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю Германіі. У 1923 годзе стварыў цыкл літаграфій «Партрэты асацыяльных жанчын». У 1924 годзе — старшыня Вялікай Берлінскай мастацкай выставы. У 1925 годзе — адзін з арганізатараў выставы «Берлінскае мастацтва» ў Нямецкай оперы, у Шарлотэнбургу. У 1926 годзе — сузаснавальнік касы ўзаемадапамогі берлінскіх мастакоў. У 1926—1931 гадах — па замове магістрата Вялікага Берліна піша серыю гарадскіх пейзажаў. У 1929 годзе — кантралёр пры мастацкім аддзяленні Цэнтральнага інстытута выхавання і выкладання. У 1933 годзе — з прыходам да ўлады нацыстаў залічаны «марксісцкім мастаком», пазбаўлены пасад, творчасць Г. Балушэка была прызнана дэгенератыўным мастацтвам.

Зноскі

  1. Hans Baluschek
  2. Hans BaluschekOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118652230 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118652230 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 21 жніўня 2019.
  7. The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.
  8. Deutsche Nationalbibliothek Record #118652230 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.