Харальд IV Гілі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Харальд Гілі праходзіць выпрабаванне агнём | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Сігурд I Крыжак | ||||||
Пераемнік | Сігурд II Харальдсан | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1102[1] |
||||||
Смерць |
14 снежня 1136 |
||||||
Род | дынастыя Гілі[d] | ||||||
Бацька | Магнус III | ||||||
Жонка | Інгрыд Рагнвальдсдотэр[2] і Bjaðǫk[d] | ||||||
Дзеці | Сігурд II Харальдсан, Інгэ I Гарбаты, Эйстэйн II[d][3], Магнус Харальдсан[d], Брыгіда Харальдсдоцір[3], Маргарэт Харальдсдоцір[d][3] і Maria (?)[d][3] | ||||||
![]() |
Харальд IV (стар.-ісл. Haraldr gilli or Haraldr gillikristr; памёр 14 снежня 1136) — кароль Нарвегіі. Нарадзіўся ў Ірландыі.
Прыкладна ў 1127 годзе ён прыбыў у Нарвегію і абвясціў сябе сынам Магнуса III, які быў у Ірландыі незадоўга да сваёй смерці ў 1103 годзе, і адзінакроўным братам кіруючага караля Сігурда I.
Ён паспяхова прайшоў выпрабаванне агнём, і Сігурд прызнаў іх сваяцтва пры ўмове, што Харальд не будзе прэтэндаваць на ўладу, пакуль жывы сын Сігурда Магнус. Быўшы ў добрых адносінах з каралём, Харальд выконваў умовы пагаднення да яго смерці ў 1130 годзе. Паміж ім і Магнусам разгарэлася вайна. Пасля некалькіх бітваў апошні быў захоплены, аслеплены і кінуты ў турму.
Харальд Гілі кіраваў краінай да 1136 года, калі быў забіты Сігурдам Слембэ, яшчэ адным незаконным сынам Магнуса III. Яго спадчыннікамі сталі законнанароджаны сын Інгэ Харальдсан і двое пазашлюбных.
Грамадзянскія войны ў Нарвегіі пачаліся прыблізна з яго ўзяходжання на трон і доўжыліся з 1130 па 1217 год.
Наступным каралём Нарвегіі па імі Харальд стаў толькі ў канцы XX стагоддзя Харальд V.