Харальд Крота | |
---|---|
англ.: Harold Walter Kroto | |
Дата нараджэння | 7 кастрычніка 1939[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 30 красавіка 2016[3][1][…] (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, выкладчык універсітэта, навуковец |
Навуковая сфера | хімія, малекулярная спектраскапія[d][6] і фулерэн[6] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
ганаровы доктар Мадрыдскага ўніверсітэта Камплутэнсэ[d] (2012) Michael Faraday Prize[d] (2001) Tilden Prize[d] (1981) honorary doctorate of Hasselt University[d] (28 мая 1993) Carbon Medal[d] (1997) Longstaff Prize[d] (1993) Прэмія Джэймса Макгрудзі за даследаванні ў галіне новых матэрыялаў[d] (1992) Dalton Medal[d] (1997) Кельвінаўская лекцыя[d] (1998) Прэмія Еўрафізіка[d] (1994) |
Сайт | kroto.info |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэр Харальд Уолтар Крота (англ.: Harold Walter Kroto; 7 кастрычніка 1939, Уісбек, Англія — 30 красавіка 2016, Люіс, Англія) — брытанскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі за 1996 год, сумесна з Робертам Кёрлам і Рычардам Смелі— «за адкрыццё фулерэнаў». Лаўрэат медаля Коплі (2004).
Пасвечаны ў рыцары-бакалаўры ў 1996 годзе[9]. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1990), замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2006), ганаровы член Эдынбургскага Каралеўскага таварыства (1998).
Нарадзіўся ў сям’і Эдзіт і Хайнца Кроташынер. (Сям’я скароціць сваё прозвішча да Крота ў 1955 годзе.) Яго імя мае сілезскія карані. Бацькава сям’я паходзіць з Баянова (Польшча), а матчына — з Берліна. Яго бацькі нарадзіліся ў Берліне, але ўцяклі ў Вялікабрытанію ў 1930-х гадах, бо яго бацька быў яўрэем[10].
Крота вырас у Болтане і наведваў Болтанаўскую школу, дзе ў той час таксама вучыўся Іэн Мак-Келен.
У дзяцінстве яго захаплялі наборы Meccano, і Крота адзначаў, што яны, у тым ліку, дапамаглі яму развіць неабходныя для навуковых даследаванняў навыкі. Потым у яго ўзнікла цікавасць да хіміі, фізікі і матэматыкі. Яго настаўнік хіміі лічыў, што ва Універсітэце Шэфілда лепшая кафедра хіміі ў Вялікабрытаніі, і Крота паступіў туды[11].
Хаця Крота быў выхаваны ў традыцыях яўрэйскай веры, ён пісаў, што рэлігія ніколі не мела для яго сэнсу, і з гадамі стаў перакананым атэістам[11]. Ён падтрымліваў брытанскую гуманістычную асацыяцыю[12]. У 2003 годзе стаў адным з 22 нобелеўскіх лаўрэатаў, якія падпісалі Трэці гуманістычны маніфест[13].
Памёр ад бакавога аміятрафічнага склерозу (хвароба Лу Герыга)[14].
У Шэфілдскім універсітэце атрымаў ступені бакалаўра хіміі з адзнакай (1961) і доктара філасофіі па малекулярнай спектраскапіі (1964). Яго даследаванне для апошняй уключала ў сябе высокараспазнавальны электронны спектр свабодных радыкалаў, якія вырабляюцца імпульсным фатолізам (разбурэнне хімічных сувязяў святлом).
Сярод іншага, як то стварэнне першых фосфаалкенаў (злучэнняў з падвоенай сувяззю вуглярод-фосфар), яго Доктарская праца ўключала ў сябе некаторыя неапублікаваныя даследаванні па дыяксідзе трывуглерода, і гэта прывяло да агульнай цікавасці да малекул, якія змяшчаюць ланцугі вугляродных атамаў з мноствам кратных сувязяў. Ён пачаў сваю працу, ахоплены цікавасцю ў арганічнай хіміі, але, сутыкнуўшыся са спектраскапіяй, усё ж рашыў заняцца пытаннямі квантавай хіміі. Пазней ён пачаў цікавіцца астрахіміяй.
Пасля постдактарантуры ў Нацыянальным навукова-даследчым савеце Канады (1964—66) і Bell Labs у ЗША (1966—67) ён з 1967 года стаў выкладаць і займацца навуковай дзейнасцю ва ўніверсітэце Сусекса, прафесар з 1975 года, у 1991—2007 гадах даследчы прафесар Каралеўскага навуковага таварыства.
У 1980-х гадах ён запусціў даследчую праграму ў Сусексе, якая разглядае вугляродныя ланцугі ў міжзоным асяроддзі. Раннія даследаванні дазволілі выявіць малекулу цыанаацэтылену H-C≡C-C≡N. Група Крота выявіла спектральным метадам доказ існавання падобных даўжэйшых малекул, такіх як цыанабутадыін H-C≡C-C≡C-C≡N і цыанагексатрыін H-C≡C-C≡C-C≡C-C≡N, і знайшла іх у 1975 — 1979 гадах.
Спробы растлумачыць гэта прывялі да адкрыцця малекулы C60. Ён даведаўся, што ў той жа час над падобнай тэмай працуюць Роберт Кёрл і Рычард Смелі, ужываючы метад лазернай спектраскапіі, ва Універсітэце Райса ў Тэхасе. Ён прапанаваў ідэю выкарыстоўваць абсталяванне Універсітэта Райса, каб стварыць умовы, максімальна набліжаныя да ўмоў атмасферы вугляроднай зоркі, і паглядзець, як будуць сябе весці ў ёй арганічныя злучэнні.
Эксперымент, праведзены ў верасні 1985, не толькі даказаў, што вугляродныя зоркі могуць вырабляць вугляродныя ланцугі, але і выявіў існаванне малекул віду C60. Трое навукоўцаў праводзілі эксперымент з аспірантамі Джымам Хітам (цяпер прафесар Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута), Шонам О’Браенам (працуе ў Texas Instruments) і Юанем Ліу (цяпер працуе ў Нацыянальнай лабараторыі Оўк-Рыдж). Нобелеўская прэмія па хіміі 1996 года была падзелена паміж Кёрлам, Крота і Смелі.
У 1995 ён быў адным з заснавальнікаў брытанскай дабрачыннай адукацыйнай арганізацыі «Vega Science Trust» з мэтай стварэння фільмаў, якія папулярызуюць навуку і даюць магчымасць самому павысіць свой адукацыйны ўзровень, уключаюць у сябе лекцыі, інтэрв’ю з Нобелеўскімі лаўрэатамі, абмеркаванні актуальных пытанняў навукі, прафесійныя і навучальныя рэсурсы для тэлебачання і інтэрнэт-вяшчання. Было знята больш за 280 праграм, з якіх каля 50 транслявала BBC. Увесь паток праграм бясплатна можна паглядзець на сайце арганізацыі, які грае ролю тэлевізійнага навукова-адукацыйнага канала. Вэб-сайт, які прагледзелі карыстальнікі больш чым 165 краін, створаны самім Гары Крота і адлюстроўвае адну з яго галоўных цікавасцяў — графічны дызайн.
З 2002 па 2004 год прэзідэнт Каралеўскага хімічнага таварыства, яго ганаровы фела (2000).
З 2004 года займаў пасаду прафесара Francis Eppes на хімічным факультэце ва Універсітэце штата Фларыда, праводзіў даследаванні ў галіне нананавукі і нанатэхналогіі[15].
Ён выступаў у Обернскім універсітэце 29 красавіка 2010 года і ў аналітычным цэнтры ўніверсітэта Райса разам з Робертам Кёрлам 13 кастрычніка 2010 года[16].
У кастрычніку 2010 года Крота ўдзельнічаў у амерыканскім навукова-інжынерным фестывалі, на якім школьнікі і студэнты мелі магчымасць узяць удзел у неафіцыйнай гутарцы з навукоўцам-лаўрэатам Нобелеўскай прэміі[17].
Ён таксама ўдзельнічаў у тэхнічным фестывалі Індыйскага інстытута тэхналогіі ў 2010 годзе.
Ён выступаў ва ўніверсітэце Махатмы Гандзі (Котаям, Керала, Індыя) у студзені 2011 года, дзе быў лектарам, спецыяльна запрошаным з боку ўрада Кералы[18].
Крота выступіў на CSIcon 2011 года[19]. Гэта была канвенцыя, прысвечаная навуковаму даследаванню і крытычнаму мысленню, арганізаваная Камітэтам па скептычных даследаваннях у супрацоўніцтве з часопісам Sceptical Inquirer і Цэнтрам даследаванняў[20].
Крота праводзіў семінары для дзяцей і, у прыватнасці, у лютым 2013 правёў такі семінар на тэму «Фулерэны» для 250 дзяцей 7—11 гадоў ва Універсітэце штата Пенсільванія.
У 1963 годзе ажаніўся з Маргарытай Генрыеце Хантэр, таксама студэнткай універсітэта. Крота лічыў сябе перакананым атэістам[11]. 15 верасня 2010 Крота, разам з 54 іншымі грамадскімі дзеячамі, падпісаў адкрыты ліст, апублікаваны ў The Guardian, у якім выяўляецца апазіцыйнае стаўленне да візіту Папы Рымскага Бенедыкта XVI ў Злучанае Каралеўства[21].
У лік узнагарод уваходзяць:
Крота з’яўляецца членам Кансультатыўнага савета па Кампаніі аб навуцы і тэхніцы[22], а таксама членам Савета кіраўнікоў навукова-даследчага інстытута Скрыпса. Ён атрымаў званне ганаровага доктара Тэль-Авіўскага ўніверсітэта ў 2011 годзе.
Паўночны кампус Універсітэта Шэфілда складаецца з двух будынкаў, названых у гонар сэра Гары Крота: інавацыйны цэнтр Крота і навукова-даследчы інстытут Крота.
Хімікі, па-мойму, хварэюць на адменную форму «шызафрэніі». Сапраўды, іх мысленне — гэта мудрагелістая сумесь самых абстрактных і самых наглядных уяўленняў. Яны ведаюць пра тонкія квантава-механічныя заканамернасці, што вызначаюць уласцівасці малекул, якія, у сваю чаргу, адказныя за ўсю шматстайнасць навакольнага свету… Ніхто не зрабіў так шмат для паляпшэння ўмоў жыцця людзей, як хімікі. Але іх заслугі ў належнай меры не ацэнены.— В. В. Ерёмин. Математика в химии. — Москва: Издательство Московского центра непрерывного математического образования, 2012. — С. 6. — 64 с. — (37). — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94057-737-9.