![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Хасэ Марыя Басанта Павонэ | ||||||||||||||||||
Мянушка | Чэма (Chema), Пепэ (Pepe) | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
3 красавіка 1984[1][2][…] (40 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 188 см | ||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтральны абаронца | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
![]() |
Хасэ́ Мары́я Баса́нта Паво́нэ (ісп.: José María Basanta Pavone; нар. 3 красавіка 1984, Трэс-Саргентас, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2013—2014). З’яўляецца стрыечным братам футбалістаў Марыяна і Гансала Павонэ.
Хасэ пачаў сваю кар’еру ў клубе «Эстудыянтэс», аднак у 2006 годзе далучыўся да клуба другога дывізіёна «Алімпа». Новаму клубу Басанта дапамог атрымаць перамогу ў чэмпіянаце і прабіцца ў Прымеру. У 2007 годзе ігрок вярнуўся ва «Эстудыянтэс».
У чэрвені 2008 года іграка набыў мексіканскі «Мантэрэй» паводле просьбы менеджара каманды Рыкарда Ла Вольпэ[3]. З тых часоў Басанта стаў асноўным іграком каманды, некалькі разоў стаўшы чэмпіёнам Мексікі.
Пасля чэмпіянату свету 2014 перайшоў у італьянскую «Фіярэнціну». 1 жніўня 2015 года вярнуўся ў «Мантэрэй» на правах гадавой арэнды, а ўлетку 2016 года быў выкуплены мексіканскім клубам.
У верасні 2020 года абвясціў пра завяршэнне прафесійнай кар’еры.
Мантэрэй: