Хейна Мандры | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 верасня 1922 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 3 снежня 1990 (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, кінаакцёр, тэлеакцёр |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0541877 |
Хейна Мандры (эст.: Heino Mandri; 11 верасня 1922 — 3 снежня 1990, Талін) — эстонскі акцёр тэатра і кіно, Народны артыст Эстонскай ССР (1986).
Хейна Мандры нарадзіўся 11 верасня 1922 года ў горадзе Кохтла-Ярвэ, Эстонія.
У 1946 годзе скончыў Тэатральную студыю пры Талінскім тэатры драмы. Быў абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці, прыгавораны да пазбаўлення волі, з 1948 па 1954 гады адбываў пакаранне ў Вятлагу.
У 1958—1966 гадах і з 1972 года — акцёр Талінскага акадэмічнага тэатра. У 1966—1972 гадах — акцёр Эстонскага маладзёжнага тэатра. У 1975—1990 гадах — акцёр Талінскага драмтэатра.
Памёр 3 снежня 1990 года ў Таліне. Незадоўга да смерці быў рэабілітаваны.