Хельгэ Лёўланд | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | лёгкая атлетыка |
Нарадзіўся |
11 мая 1890[1] |
Памёр |
26 красавіка 1984[1][2][…] (93 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 188 см |
Вага | 83 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хельгэ Лёўланд (11 мая 1890 — 26 красавіка 1984) — нарвежскі лёгкаатлет. На Алімпійскіх гульнях 1920 года выйграў залаты медаль у дзесяцібор’і з вынікам 6803,355 ачкі (5803 ачкі па сучаснай табліцы) і заняў 5-е месца ў пяцібор’і. 11 разоў станавіўся чэмпіёнам Нарвегіі; 5 разоў у бегу на 110 метраў з бар’ерамі, па 2 разы ў пяцібор’і і дзесяцібор’і, таксама па разу ў кіданні дыска і скачках у даўжыню. На цырымоніі адкрыцця Алімпіяды 1920 года быў сцяганосцам зборнай Нарвегіі.
Нарадзіўся ў сям’і лесаўладальніка Андэрса Лёўланла і настаўніцы Хельгі Лінграт. Падчас спартовай кар’еры выступаў за спартыўны клуб IF Ørnulf з Осла. Пасля завяршэння кар’еры быў спартыўным інспектарам з 1921 па 1930 гады. З 1930 года да 1940 года быў генеральным сакратаром Алімпійскага камітэта Нарвегіі. З 1948 па 1953 гады быў старшынёй спартыўнага савета Узброеных сіл Нарвегіі.