Хенамелес

Хенамелес

Хенамелес японскі (Chaenomeles japonica)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chaenomeles Lindl., nom. cons.

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500941
NCBI  36603
EOL  29939
GRIN  g:2337
IPNI  33706-1

Хенамелес[1] (Chaenomeles) — род кветкавых раслін сямейства ружакветных.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Лістападныя ці паўвечназялёныя кусты або невялікія дрэвы вышынёй 1-6 метраў, звычайна калючыя. Скурыстае лісце чаргаванае, простае, пілаватае ці гародчатае па краі. Кветкі адзіночныя або ў пакарочаных гронках, буйныя (дыяметрам 3-5 см), чырвоныя, ружовыя, белыя, раскрываюцца перад ці адначасова з распусканнем лісця. Плод — яблыкападобны, ядомы.

4 віды. Пашыраны ў Кітаі і Японіі. На Беларусі інтрадукаваны хенамелес японскі, або айва японская (Chaenomeles japonica), таксама вядомая пад сінанімічнай назвай хенамелес Маўлея, або айва нізкая[2].

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Лісце і плады айвы японскай маюць вітамін С. Пладовыя, дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Хенамелес: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)