Хенамелес лагенарыя[1][2] (Chaenomeles speciosa) — від раслін сямейства Ружавыя.
У англійскай мове расліну называюць японская айва (англ.: Japanese quince).
Магутны лістападны шырокі куст 3-5 м вышынёй, з густымі галінамі з шыпамі і авальным бліскучым цёмна-зялёным лісцем 4-9 см даўжыні. Па будове падобная на айву (Cydonia). Расліна характэрная тым, што пачынае цвіценне ў канцы зімы да таго, як з’яўляецца лісце. Ярка чырвоныя або малінавыя кветкі з’яўляюцца групамі па 2-4. Яны маюць па 5 пялёсткаў, кожная кветка 4,5 см у дыяметры. Апыляецца пчоламі. Плод жоўты і духмяны, але не ядомы.
Аддае перавагу вільготным, добра дрэнаваным глебам. Расце ва Усходняй Азіі і Кітаі, аднак культывуецца па ўсім свеце.
Культывуецца як і больш папулярны від хенамелес японскі (Chaenomeles japonica). Выкарыстоўваецца для жывой загарадзі. Цэніцца за свае кветкі. Існуе некалькі культурных сартоў:
- 'Geisha Girl'
- 'Moorloosei'
- 'Crimson and Gold'
- 'Knap Hill Scarlet'
- 'Nicoline'
- 'Pink Lady'
- 'Kinshiden'
- 'Moerloosei'
- 'Falconnet Charlet'
- 'Nivalis'
-
Кветкі
-
Знешні выгляд расліны
-
Плод
-
'Falconnet Charlet'
-
'Kinshiden'
-
'Moerloosei'
-
'Nivalis'
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 35. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Chaenomeles lagenaria (Loisel.) Koidz.
- ↑ С. В. КЛИМЕНКО, В. М. МЕЖЕНСЬКИЙ «ПОХОДЖЕННЯ СОРТІВ ХЕНОМЕЛЕСA (CHAENOMELES LINDL.) УКРAЇНСЬКОЇ СЕЛЕКЦІЇ» // УДК 634.141: 631.527: 582.734.3
- Mick Lavelle ``An Illustrated Identifier and Encyclopedia of Wild Flowers and Flora: An authoritative guide to more than 750 wild flowers of the world`` // Hermes House, 2006—256 p. — P. 54 ISBN 10: 1846810213 ISBN 13: 9781846810213