Херберт Аарон Хаўптман | |
---|---|
англ.: Herbert Aaron Hauptman | |
Дата нараджэння | 14 лютага 1917[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 кастрычніка 2011[3][4][…] (94 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, хімік, выкладчык універсітэта, крышталограф, філосаф |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Джэром Карле і Richard Albert Good[d][9] |
Член у | |
Узнагароды |
медаль Дзірака[d] (1991) honorary doctorate from the University of Parma[d] (11 студзеня 1989) honorary doctorate of the Łódź University of Technology[d] (2 снежня 1992) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Херберт Аарон Хаўптман (англ.: Herbert Aaron Hauptman; 14 лютага 1917, Нью-Ёрк — 23 кастрычніка 2011, Буфала) — амерыканскі матэматык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1985 «за выдатныя дасягненні ў распрацоўцы прамога метаду расшыфроўкі структур», якую ён падзяліў са сваім шматгадовым калегам Джэромам Карле.
Херберт Хаўптман нарадзіўся ў Нью-Ёрку, старэйшым сынам у сям’і імігрантаў з Аўстра-Венгерскай імперыі — друкара Ізраіля Хаўптмана і прадаўшчыцы Леі Розенфельд. Вырас у Бронксе. У 1937 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў Сіці-каледжы пры Нью-Ёркскім універсітэце, дзе ён пазнаёміўся з Джэромам Карле, а ў 1939 годзе — ступень магістра па матэматыцы ў Калумбійскім універсітэце. Падчас вайны служыў спачатку ў ваенна-паветраных сілах ЗША ў якасці інструктара па электроніцы, а затым — афіцэра-метэаролага.
З 1947 года ён пачаў працаваць у ваенна-марской навукова-даследчай лабараторыі ў Вашынгтоне, дзе стаў займацца даследаваннем і стварэннем метадаў матэматычнай апрацоўкі дадзеных рэнтгенаструктурнага аналізу. Карле і Хаўптману ўдалося разлічыць фазу рэнтгенаўскага пучка, г. зн. тое, наколькі адхіліўся кожны прамень пры праходжанні праз крышталь. У 1953 годзе Карле і Хаўптман апублікавалі артыкул аб выніках сваёй працы, але матэматычны апарат аказаўся настолькі складаным, што хімікі не змаглі ацаніць магчымасці іх метаду. Толькі праз 15 гадоў жонка Карле, Ізабэла, фізіка-хімік, ужыла метад на практыцы пры аналізе вялікіх малекул. Яе праца пераканала спецыялістаў у галіне крышталаграфіі ў карыснасці і высокай ступені дакладнасці прамога метаду расшыфроўкі структур.
У 1955 годзе Хаўптман абараніў дысертацыю па матэматыцы ў Мэрылендскім універсітэце па рэнтгенаструктурнаму аналізу.
З 1970 года быў намеснікам дырэктара па навуцы медыцынскага фонду Буфала (штат Нью-Ёрк), а з 1972 года стаў віцэ-прэзідэнтам і навуковым дырэктарам гэтага медыцынскага фонду (цяпер Медыцынскі навукова-даследчы інстытут Хаўптман-Вудварда (Hauptman-Woodward Medical Research Institute)).
У 1992 годзе падпісаў «Папярэджанне чалавецтву»[11].