Вёска
| ||||||||||||||||||||||
Хжонхаў (польск.: Chrząchów) — вёска на паўднёвым усходзе Польшчы, ў гміне Каньскаволя, Пулаўскага павета, Люблінскага ваяводства. Хжонхаў стаіць на рацэ Кураўцы, непадалёк ад вёскі Кураў. Насельніцтва вёскі Хжонхаў складае 736 жыхароў (2005).
Паводле легенды, назва вёскі паходзіць ад рохкання дзікаў.
Вёска была ўпершыню згадана ў 1430. У 1795, пасля Трэцяга падзела Рэчы Паспалітай, Хжонхаў перайшоў пад кіраўніцтва Аўстрыі; з 1815 увайшоў у склад Царства Польскага. Падчас Першай Сусветнай вайны быў знішчаны аўстрыйскімі войскамі. Падчас Другой Сусветнай вайны (10 верасня 1939) стаў ахвярай нямецкай бамбардыроўкі.
Цяпер у вёсцы знаходзяцца 160 невялікіх фермаў і хат, невялікі каталіцкі касцёл, пачатковая школа, пошта і дзве крамы.