Хуан Біньхун | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 студзеня 1865[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 сакавіка 1955[1][2][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастацтвазнавец, мастак, гісторык, журналіст, пейзажыст, настаўнік |
Месца працы | |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хуан Біньхун (27 студзеня 1865, Цзіньхуа, Чжэцзян, Дынастыя Цын — 25 сакавіка 1955, Ханчжоу, Чжэцзян, КНР) — кітайскі мастак, аўтар шэрагу кніг па гісторыі мастацтваў.
Нарадзіўся 27 студзеня 1865 у Цзіньхуа правінцыі Чжэцзян Дзяржавы Вялікая Цын. Яго продкі паходзілі з павета Шэсянь правінцыі Аньхой.
У дзяцінстве навучаўся разьбе, жывапісу. Пачынаў з капіравання пейзажаў класічных кітайскіх мастакоў.
З 1907 па 1937 год жыў у Шанхаі. Першыя 20 гадоў працаваў у газетах, быў журналістам, рэдактарам. Потым быў прыняты прафесарам у Школу мастацтваў Шанхая.
У 1937 годзе пераехаў у Пекін. Працаваў прафесарам Каледжа мастацтваў Пекіна.
У 1948 годзе вярнуўся ў родную правінцыю ў горад Ханчжоу, дзе стаў прафесарам Нацыянальнай акадэміі мастацтваў.
У апошнія гады жыцця стаў намеснікам старшыні Усходне-Кітайскага аддзялення Саюза кітайскіх мастакоў.
Памёр 25 сакавіка 1955 года ў Ханчжоу, дзе і пахаваны.