Хуан дэ Грыхальва | |
---|---|
ісп.: Juan de Grijalva | |
Нараджэнне |
каля 1490 |
Смерць |
21 студзеня 1527 |
Званне | генерал |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хуан дэ Грыхальва (ісп.: Juan de Grijalva; каля 1489, Куэльяр, Іспанія — 21 студзеня 1527) — адзін з першых іспанскіх канкістадораў. Экспедыцыя Грыхальвы, падчас якой была адкрыта Мексіка, адлюстравана ў кнізе Берналя Дыяса «Сапраўдная гісторыя заваявання Новай Іспаніі».