Хуанес | |
---|---|
ісп.: Juanes | |
Асноўная інфармацыя | |
Імя пры нараджэнні | ісп.: Juan Esteban Aristizabal Vasquez |
Поўнае імя | Хуан Эстэбан Арыстысабаль Васкес |
Дата нараджэння | 9 жніўня 1972[1] (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Жонка | Karen Martínez[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, кампазітар, гітарыст, аранжыроўшчык |
Інструменты | гітара і вакал |
Жанры | лацінаамерыканская поп-музыка[d] |
Калектывы | Ekhymosis |
Узнагароды | |
juanes.net | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Хуанес (ісп.: Juanes), поўнае імя Хуан Эстэбан Арыстысабаль Васкес (ісп.: Juan Esteban Aristizábal Vásquez), нарадзіўся 9 жніўня 1972, Медзельіна) — калумбійскі выканаўца папулярнай музыкі, які да 1998 года выступаў у складзе цяжкай рок-каманды Ekhymosis.
Сусветны поспех такіх іспанамоўных выканаўцаў, як Шакіра і Энрыке Іглесіяса, натхніў яго запісаць дэбютны сольны альбом, які ў 2000 г. быў адзначаны трыма лацінаамерыканскімі ўзнагародамі «Грэмі». Па стане на 2007 год Хуанес дадаў у сваю скарбонку яшчэ дзевяць гэтых узнагарод, заваяваў у 2005 г. усе хіт-парады Еўропы з хітом «La Camisa Negra» і перавыдаў услед за гэтым адзін з сваіх ранніх сінглаў, «A Dios le Pido». Вялікім поспехам таксама карысталіся яго дуэты з Black Eyed Peas і Нэлі Фуртада.
Хуанес вядомы як нястомны змагар за забарону проціпяхотных мін. У сувязі з гэтай дзейнасцю яму было дазволена выступіць перад Еўрапейскім парламентам, а ў 2006 г. ён быў узнагароджаны французскім Ордэнам мастацтваў і літаратуры. У тым жа годзе Хуанес выступіў на закрыцці Чэмпіянату свету па футболу ў Германіі. Сезар Лопес падарыў Хуанесу адну з пяці створаных ім у якасці сімвалаў свету эскапетар.
На 2011 год па ўсім свеце прададзена больш за 13 мільёнаў копій альбомаў Хуанеса.