Цаа Ван Віен | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 снежня 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 студзеня 2008 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Паўднёвы В’етнам |
Род войскаў |
1949 — 25 кастрычніка 1955 (В’етнамская нацыянальная армія) 26 кастрычніка 1955 – 30 красавіка 1975 (Армія Рэспублікі В’етнам) |
Гады службы | 1949—1975 |
Званне | генерал |
Бітвы/войны |
Індакітайская вайна, Вайна ў В’етнаме |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цаа Ван Віен (в’етн.: Cao Văn Viên; 11 студзеня 1921 — 22 студзеня 2008) — паўднёвав’етнамскі военачальнік, удзельнік Індакітайскай і В’етнамскай войнаў. У перыяд з 1965 па 1975 займаў пасаду начальніка Генеральнага штаба арміі Рэспублікі В’етнам. У 1967 годзе некаторы час з’яўляўся міністрам абароны.
Нарадзіўся 11 студзеня 1921 года ў В’енцьяне (Лаос). Выхадзец з сям’і в’етнамскіх купцоў. У 1942 годзе скончыў сярэднюю школу. Затым працаваў дзяржаўным служачым у Паксэ ў Паўднёвым Лаосе. У пачатку 1949 года рушыў услед за сваімі бацькамі ў В’етнам.
Вярнуўшыся на гістарычную радзіму, Віен паступіў на службу ў войска Французскага саюза і быў накіраваны на курсы падрыхтоўкі в’етнамскіх афіцэраў у мясцовае ваеннае вучылішча ў Вунгтау. У канцы ён атрымаў званне малодшага лейтэнанта. Пасля вучобы служыў у пяхотных войсках.
У 1951 годзе Віен пераведзены ў нацыянальную армію, атрымаў званне лейтэнанта і быў накіраваны на заняткі па тактычным камандаванні ў Ханойскі цэнтр тактычнай падрыхтоўкі. У пачатку 1952 года прызначаны начальнікам 2-га аддзела ў камандаванні ваеннай зоны Хунг Ен пад камандаваннем капітана Дуонг Куі Фана. У сярэдзіне года ён атрымаў званне капітана і быў прызначаны камандзірам 10-га батальёна. У 1954 года заняў пасаду начальніка 3-га падраздзялення ваеннай зоны Хунг Ен. Хутка даслужыўся да маёра і стаў начальнікам 4-га дывізіёна.
У канцы кастрычніка 1955 года, пасля стварэння ўрада Рэспублікі В’етнам, ён быў прызначаны ваенным аташэ новай дзяржавы ў ЗША. У пачатку 1956 года Віена адклікалі для працягу службы ў Генеральным штабе. У чэрвені таго ж года быў накіраваны на курс для старэйшага персаналу ў камандна-штабную акадэмію Форт-Лівенворт (штат Канзас). Пасля выпуску ў пачатку мая 1957 года прызначаны начальнікам штаба Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў прэзідэнцкага палаца. У 1958 годзе яму прысвоена званне падпалкоўніка.
Падчас путчу 1960 года быў арыштаваны сіламі палкоўніка Нгуен Чан Тхі і вызвалены пасля поўнага правалу змоўшчыкаў. Неўзабаве пасля гэтага быў прызначаны прэзідэнтам Нго Дзінь З’емам камандуючым паветрана-дэсантнай брыгадай. У канцы года Віену прысвоена званне палкоўніка.
3 сакавіка 1964 года павышаны да генерал-маёра. У верасні стаў начальнікам штаба Аб’яднанага камітэта начальнікаў штабоў Генеральнага штаба.
У 1965-м Віена павысілі да генерал-лейтэнанта. Ён быў прызначаны на пасаду начальніка Генеральнага штаба. 14 верасня 1966 года адначасова заняў пасаду галоўнакамандуючага ВМФ.
28 студзеня 1967 года атрымаў пасаду міністра нацыянальнай абароны. Пры гэтым 2 красавіка яму было прысвоена званне генерала. 7 лістапада таго ж года пасада міністра абароны была перададзена генерал-лейтэнанту Нгуен Ван Ві.
У 1975 годзе, у сувязі з перамогай камуністаў у В’етнамскай вайне, эміграваў у ЗША. Пасля смерці жонкі і неўзабаве пасля смерці адзінага сына ён жыў у Арлінгтоне (штат Вірджынія). Апошні гады Віен пражыў у доме састарэлых.
Памёр 22 студзеня 2008 ва ўзросце 87 гадоў.
Бацька Цаа Ван Тай нарадзіўся ў 1900 годзе ў Паўночным В’етнаме, гандляваў у Лаосе. Маці звалі Нгуен Тхі Ва. Жонка Тран Тхі Таа нарадзілася ў 1925 годзе ў правінцыі Шакчанг. Ад яе было двое дзяцей: сын Цаа Ань Туан і дачка Цаа Тхі Фыонг Лан (стала прафесарам права ў ЗША, а таксама пісьменніцай пад псеўданімам Лан Цаа).