Цзян Іхуа

Цзян Іхуа
кіт.: 江宜樺
Старшыня Выканаўчага Юаня Кітайскай Рэспублікі[d]
18 лютага 2013 — 8 снежня 2014
Папярэднік Sean Chen[d]
Пераемнік Mao Chi-kuo[d]
Vice Premier of the Republic of China[d]
6 лютага 2012 — 18 лютага 2013
Папярэднік Sean Chen[d]
Пераемнік Mao Chi-kuo[d]

Нараджэнне 18 лістапада 1960(1960-11-18) (63 гады)
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Цзян Іхуа (кіт.: 江宜樺; нар. 18 лістапада 1960 года, Цзілун, Кітайская Рэспубліка) — кітайскі палітык, прэм’ер-міністр Кітайскай рэспублікі (Тайвань) (2013—2014), член партыі Гаміньдан.

Цзян Іхуа нарадзіўся 18 лістапада 1960 года ў партовым горадзе Цзілун на востраве Тайвань.[1] Скончыў Нацыянальны ўніверсітэт Тайваня і Ельскі ўніверсітэт (ЗША) па спецыяльнасці паліталогія[2]. Пасля вяртання на Тайвань працаваў выкладчыкам у Нацыянальным Тайванскім універсітэце на пасадзе прафесара паліталогіі.

Увосень 2009 года быў прызначаны на пасаду міністра ва ўрадзе Кітайскай Рэспублікі У Дуньі, а 6 лютага 2012 года — на пасаду першага віцэ-прэм’ера пры прэм’ер-міністры Чэнь Чуне.[2] У лютым 2013 года прэзідэнт Кітайскай Рэспублікі Ма Інцзю прызначыў, а парламент зацвердзіў Цзян Іхуа на пасадзе прэм’ер-міністра краіны.[3]

У снежні 2014 года сышоў у адстаўку з пасады кіраўніка ўрада[4].

Зноскі

  1. Premier no longer wants to become head of state | Latest | FOCUS TAIWAN - CNA ENGLISH NEWS(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 1 мая 2013.
  2. а б Premier Jiang Yi-huah | Taiwan Insights(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2016. Праверана 1 мая 2013.
  3. Jiang leads Cabinet inauguration - The China Post(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2013. Праверана 1 мая 2013.
  4. Mao Chi-kuo named as premier (update).