Цыслейтанія

Цыслейтанія (землі аўстрыйскай кароны) пазначаны чырвоным

Цыслейтанія (ням.: Cisleithanien, чэшск.: Předlitavsko) — у 18671918 назва адной са складовых частак манархіі Аўстра-Венгрыі, зямлі, непасрэдна падкантрольныя аўстрыйскай імперскай (а не венгерскай каралеўскай) кароне. Афіцыйнай назвай аўстрыйскіх земляў была ням.: Die im Reichsrat vertretenen Königreiche und Länder — Каралеўствы і землі, прадстаўленыя ў Рэйхсраце (Імперскім савеце).

Да пагаднення 1867 г. і ўтварэння затым Аўстра-Венгрыі, падзеленай на Цыслейтанскую і Транслейтанскую паловы (гэта значыць «па гэты і па той бок» ракі Лейты), тэрмін «Аўстрыя» служыў агульнай назвай для ўсіх земляў створанай у 1804 Аўстрыйскай імперыі. У аўстра-венгерскі перыяд пад «Аўстрыяй» мелі на ўвазе Цыслейтанскую палову дзяржавы ў супрацьлегласць Транслейтанскай, ці Венгрыі ў шырэйшым сэнсе.

Тэрытарыяльна землі аўстрыйскай кароны ўключалі не толькі сучасную Аўстрыю, але таксама Чэхію і Славенію, значныя вобласці сучасных Харватыі, Польшчы і Украіны, а таксама некаторыя раёны Італіі (Гарыцыя, Трыест, частку Ціроля).

У складзе Аўстра-Венгрыі цыслейтанскія (аўстрыйскія) землі мелі асобны ад венгерскіх парламент (вышэйзгаданы Рэйхсрат), урад (узначалены міністрам-прэзідэнтам) і некаторыя іншыя органы кіравання.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

У склад «каралеўстваў і земляў, прадстаўленых у рэйхсраце», уваходзілі:

Парадак Назва адміністрацыйнай адзінкі Плошча
(км²)
Насельніцтва
(1902)
Шчыльнасць
насельніцтва (чал./км²)
1 Эрцгерцагства Ніжняя Аўстрыя 19 823 3 204 793 161,6
2 Эрцгерцагства Верхняя Аўстрыя 11 984 819 623 68,4
3 Герцагства Зальцбург 7153 198 485 27,7
4 Герцагства Штырыя 22 426 1 377 559 61,4
5 Герцагства Карынтыя 10 327 369 519 35,7
6 Герцагства Крайна 9956 511 424 51,3
7 Аўстрыйскае Прымор’е: а) маркграфства Істрыя 4955 352 987 71,2
8 б) княжацкае графства Гарыцыя і Градзішка 2918 236 641 81,1
9 в) горад Трыест з вобласцю 95 184 568 1942,8
10 Графства Ціроль 26 682 867 438 32,5
11 Вобласць Форарльберг 2602 132 989 51,1
12 Каралеўства Багемія (Чэхія) 51 948 6 429 755 123,8
13 Маркграфства Маравія 22 222 2 479 269 111,6
14 Герцагства Сілезія 5147 701 828 136,3
15 Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі (з г. Кракавам) 78 493 7 495 606 95,5
16 Герцагства Букавіна 10 442 746 245 71,4
17 Каралеўства Далмацыя 12 835 603 425 47,0
Усяго 300 008 26 712 154 89,6