Цэнтральная бібліятэка Дэрбі | |
---|---|
| |
Краіна | |
Адрас | Derby Central Library, The Wardwick, Derby, DE1 1HS[1][2] |
Заснавана | 1879[3] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цэнтральная бібліятэка Дэрбі (англ.: Derby Central Library) — заснаваная ў 1879 годзе сумесна з Музеем і мастацкай галерэяй Дэрбі бібліятэка, размешчаная ў чырвоным цагляным будынку ў Кафедральным квартале Дэрбі, пабудаваным па праекту Рычарда Ніла Фрымена[4] на грошы Майкла Баса-малодшага. Гэта цэнтральная бібліятэка горада.
«Сталая» бібліятэка ў Дэрбі была заснавана ў 1811 годзе на Квін-стрыт; у 1832 годзе яе маглі наведваць (маючы платнае членства-падпіску) 84 чалавека[5]. Сярод 4000 яе тамоў былі кнігі Філасофскага таварыства Дэрбі (Derby Philosophical Society)[6]. У 1863 годзе батанік Аляксандр Кроал (Alexander Croall) быў прызначаны першым бібліятэкарам і куратарам, а ў наступным годзе музей і бібліятэка былі злучаныя разам.
У 1964 годзе музей і арт-галерэя былі пераведзены ў новы будынак, але будынак бібліятэкі працягвае быць падзеленым паміж гэтымі арганізацыямі.
Побач з будынкам размешчаны помнік Майклу Басу-малодшаму, мецэнату, півавары і члену Палаты обшчын, дзякуючы якому ўзнікла гэтая бібліятэка.
{{cite book}}
: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=
(даведка)