Цітувенай

Горад
Цітувенай
літ.: Tytuvėnai
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1500
Горад з
Вышыня цэнтра
84 м
Насельніцтва
  • 1 774 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+370) 427
Паштовыя індэксы
LT-86061
Цітувенай на карце Літвы
Цітувенай (Літва)
Цітувенай

Цітувенай, раней Цытавя́ны (літ.: Tytuvėnai) — горад у цэнтральнай Літве. Уваходзіць у склад Кяльмскага раёна Шаўляйскага павета. Колькасць насельніцтва складае 2,8 тыс. чалавек. Горад належыць да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць. У Цітувенаі знаходзіцца вядомы помнік архітэктуры — манастыр бернардынцаў. У наваколлі вядзецца здабыча торфу.

Першыя гістарычныя згадкі аб Цытавянах адносяцца да 1500 года. У XVII стагоддзі паселішча належала Андрэю Валовічу, і ўваходзіла ў склад Жамойцкага староства Вялікага Княства Літоўскага. Па яго загаду ў 1633 годзе быў пабудаваны касцёл і кляштар, у які былі запрошаны бернардынцы з Вільні. У XVIII стагоддзі, касцёл і кляштар былі перабудаваны, у іх архітэктуру былі даданы элементы барока.

Зноскі