Чага[1] — стэрыльная (бясплодная) форма грыба, які адносіцца да віду Inonotus obliquus аддзела Базідыямікота. Часта сустракаецца на бярозах. Радзей насяляе некаторыя іншыя жывыя дрэвы — алешыну, рабіну, бук, вяз, клён. Выкарыстоўваецца ў медыцыне як супрацьпухлевы і супрацьгастрытны сродак.
Чага утвораецца ў выніку заражэння дрэва паразітным грыбам Inonotus obliquus. Яго споры прарастаюць толькі ў тым выпадку, калі трапляюць на пашкоджаныя ўчасткі кары дрэў. Утвараецца нараст няправільнай формы, які дасягае ад 5 да 40 см у дыяметры і таўшчынёй 10-15 см.
Паверхня нараста чорная, пакрыта шматлікімі трэшчынкамі. Знутры афарбоўка цёмна-карычневая (з прычыны пігментацыі гіф), бліжэй да драўніны пераходзіць у руда-бурую. Нараст працяты белымі прожылкамі, якія складаюцца з бескаляровых гіф. Рост часам можа працягвацца да 10-20 гадоў, але немінуча вядзе да гібелі дрэва-гаспадара.
Пасля адмірання дрэва на супрацьлеглым баку ствала з'яўляецца ўласна пладовае цела грыба. Яно развіваецца пад карой, прычым гіфы распаўсюджваюцца на 0,5-1 м па даўжыні ствала. Па меры паспявання спор утворацца грэбняпадобныя вырасты — так званыя «упартыя кружэлкі». Яны прарываюць кару дрэва, агаляючы свідра-карычневы гіменафор. Споры спачатку бясколерныя, затым набываюць бледна-рудаватую афарбоўку; таўстасценныя, з адной або некалькімі кроплямі алею ўнутры.
Чага сустракаецца ў бярозавых лясах Расіі, усходняй Еўропы, Карэі, на поўначы ЗША, у гарах Паўночнай Караліны[2]. Арэал яе, аднак, не выходзіць за межы арэала бярозы, абрываючыся ў зоне пераходу ад тайгі да лесастэпу.
У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі, але даволі рэдка[1].
Чага шырока выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне розных народаў. Яе шануюць за проціпухлінныя і імунамадулюючыя ўласцівасці.
Выкарыстоўваюць для лячэння хвароб органаў стрававання (страўніка, печані) і селязёнкі[3].
Зноскі
- ↑ а б Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
- ↑ Herbal Products at Woodland Essence Архівавана 6 красавіка 2009. (англ.)
- ↑ Николаева В. Г. Материалы к исследованию лекарственных растений народной медицины Белоруссии. Автореф. канд. дисс. Минск, 1964
- Чага и её лечебное применение / Под ред. Булатова П. К., Березиной М. П., Якимова М. А. — Ленинград: Медгиз, 1959. — 333 с.
- Атлас ареалов и ресурсов лекарственных растений СССР — М., 1980.
- Энциклопедический словарь лекарственных растений и продуктов животного происхождения / Под ред. Г. П. Яковлева, К. Ф. Блинова. — СПб.: Специальная литература, 1999