Чай Жун | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Го Вэй | ||||||
Пераемнік | Го Цзунсюнь | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 кастрычніка 921 |
||||||
Смерць |
27 ліпеня 959 (37 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Chai Shouli[d][1] | ||||||
Жонка | Empress Fu the Elder[d], Empress Fu the Younger[d] і Q8256064? | ||||||
Дзеці | Q11110116?, Q11110247?, Q11110248?, Го Цзунсюнь[1], Q10350976?, Q11110187? і Q10350999? | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чай Жун (кіт. трад. 柴榮, піньінь Chái Róng), храмавае імя Шыцзун (кіт. трад. 世宗, піньінь Shìzōng; 27 кастрычніка 921 — 27 ліпеня 959) - другі імператар Позняй Чжоу перыяду Пяці дынастый і дзесяці дзяржаў.
Яго бацька быў братам жонкі імператара Го Вэя. З дзяцінства Чай Жун як сын выхоўваўся ў сям’і цёткі. Го Вэй, які не меў сыноў, перад смерцю абвясціў сваім спадчыннікам Чай Жуна, бачачы ў ім добрага кіраўніка сваёй дзяржавы.
Лічыцца найбольш паспяховым імператарам усяго перыяду Пяці дынастый і дзесяці дзяржаў. Ён здолеў цэнтралізаваць ваенную ўладу, што дазволіла атрымаць шэраг перамог над Паўночнай Хань, Позняй Шу, Паўднёвай Тан, а таксама над Ляа. Хоць Чай Жун памёр заўчасна (усяго праз пяць гадоў пасля ўсшэсця на пасад), яго дзеі праклалі шлях да аб’яднання Кітая, завершанага імператарам Сун Чжаа Куан'інем .
Пасля смерці Чай Жуна ў ліпені 959 года трон атрымаў у спадчыну яго сын Го Цзунсюнь.