Чарльз Хортан Пек | |
---|---|
англ.: Charles Horton Peck | |
![]() | |
Дата нараджэння | 30 сакавіка 1833 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 ліпеня 1917 (84 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, міколаг |
Навуковая сфера | мікалогія і брыялогія |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Вядомыя вучні | Mary Elizabeth Banning[d][1] |
Член у | |
![]() |
Сістэматык жывой прыроды | ||
---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Peck».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI
|
Чарлз Хортан Пек (англ.: Charles Horton Peck; 30 сакавіка 1833 — 11 ліпеня 1917) — амерыканскі міколаг, батанік і брыёлаг.
Чарльз Хортан Пек нарадзіўся ў 1833 годзе ў горадзе Сэнд-Лэйку ў Нью-Ёрку. Вучыўся ў педагагічным вучылішчы штата Нью-Ёрк, цяпер Універсітэт Олбані ў Олбані пасля ў Юніян-каледжы ў Скенэктадзі , дзе атрымаў ступень бакалаўра (B.A. ). Наведваў заняткі Джонатана Пірсана па хіміі, матэматыцы і батаніцы. У 1859 годзе Пек сам стаў выкладаць матэматыку, батаніку, лацінскую і старажытнагрэчаскую мовы ў Сэнд-Лэйкскім інстытуце. У 1861 годзе Пек ажаніўся з Мэры Кэтрын Слайтер. У тым жа годзе атрымаў ступень магістра гуманітарных навук (MA). Пасля смерці жонкі, у лістападзе 1912 года і ў пачатку 1913 гады перажыў два інсульты, пасля чаго падаў у адстаўку, прынятую толькі праз два гады.
Пек быў членам Батанічнага таварыства Амерыкі , Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі, Нацыянальнага геаграфічнага таварыства і іншых навуковых таварыстваў. Ён апісаў больш за 2700 паўночнаамерыканскіх відаў грыбоў[2].